24 красавiка 2024, Серада, 0:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Продаж барысаўскіх «Джылі» ў Расеі зменшыўся ўдвая

17
Продаж барысаўскіх «Джылі» ў Расеі зменшыўся ўдвая

Прададзеныя ўсяго 778 аўтамабіляў.

У студзені рэалізацыя аўтамабіляў Geely ў Расеі абрынулася практычна ўдвая ў параўнанні са снежнем 2019 года. Прададзеныя ўсяго 778 машын, і гэта пры тым, што на канвееры СЗАТ «БелДжы» за адну змену збіраецца 120 аўто, піша office life.

Нагадаем, у снежні мінулага года расейцы набылі 1452 барысаўскія аўтамабілі.

Панікаваць ці не? Як паведамлялася, праектная магутнасць прадпрыемства - 60 тысяч аўто на год.

Дырэктар СЗАТ «БелДжы» Генадзь Свідзерскі год таму ў эфіры ОНТ заяўляў аб планах прадаць у 2019 годзе ў Расеі 15 тысяч аўтамабіляў. Для гэтага былі адкрытыя 50 дылерскіх цэнтраў, якія рабілі папярэднія замовы.

Аднак рэальна за мінулы год у РФ было прададзена толькі 9602 аўтамабілі з Барысава, гэта значыць, менш за палову агульнай колькасці сабраных на заводзе.

Нагадаем, падчас запуску прадпрыемства Аляксандр Лукашэнка тлумачыў, што рэнтабельнасць можна забяспечыць толькі пры аб'ёме продажаў 35 тысяч аўто за год.

А вось 13 лютага гэтага года гендырэктар «БелДжы» сказаў пра тое, што паколькі завод выпускае ў асноўным дарагія аўтамабілі - коштам звыш $20 тысяч, то для дасягнення 5% рэнтабельнасці цалкам дастаткова прадаць 16,5 тысяч машын, а зусім не 35 тысяч.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках