29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Справа кампаніі ЮКАС: cуд Гаагі выкарыстаў аргумент анэксіі Крыма супраць РФ

1
Справа кампаніі ЮКАС: cуд Гаагі выкарыстаў аргумент анэксіі Крыма супраць РФ
Фота: ТАСС

Расея павінна выплаціць $50 мільярдаў былым акцыянерам.

Вырак Апеляцыйнага суда Гаагі, якое абавязвае Расейскую Федэрацыю выплаціць $50 млрд былым акцыянерам кампаніі ЮКАС, быў вынесены з выкарыстаннем аргументу аб анэксіі Крыма Расеяй. Пра гэта піша РБК са спасылкай на поўны тэкст пастановы суда.

Ключавым пытаннем у справе ЮКАСа было часовае выкарыстанне Расеяй міжнароднай дамовы да Энэргетычнай хартыі (ДЭХ). Абарона РФ сцвярджала, што пры часовым выкарыстанні Расея не прыняла яе артыкул аб развязанні спрэчак з інвестарамі ў міжнародным арбітражы. Краіна сцвярджала, што паводле расейскіх законаў спрэчкі ў галіне публічнага права могуць быць разгледжаныя толькі ў расейскіх судах.

Апеляцыйны суд Гаагі, па-першае, пастанавіў, што міжнародная дамова часова выконваецца альбо цалкам, альбо не ўжываецца. Па-другое, суд палічыў «Дамову аб прыняцці Крыма ў склад Расейскай Федэрацыі» 2014 года сведчаннем таго, што РФ карыстаецца механізмам часовага выкарыстання міжнародных дамоваў ва ўсёй іх цэласнасці без выняткаў раздзелаў, якія супярэчаць расейскаму заканадаўству.

Суд адзначыў, што, згодна з трактоўкай Канстытуцыйнага суда РФ, дамова «аб далучэнні Крыма» набыла моц часова да яе ратыфікацыі. У той жа час, яе раздзелы адхіляліся ад дзейнага расейскага заканадаўства - напрыклад, яна ўстанаўлівала новыя дзяржаўныя межы.

У сваім абгрунтаванні канстытуцыйнасці «прыняцця Крыма ў склад Расеі» Канстытуцыйны суд таксама спаслаўся на іншую сваю пастанову ад сакавіка 2012 года, у якой падкрэслівалася, што правілы часовага ўжывання міжнароднай дамовы становяцца часткай прававой сістэмы РФ і маюць, як і міжнародныя дамовы РФ , якія набылі моц, прыярытэт перад расейскімі законамі.

Такім чынам, падыход Расеі і яе юрыстаў у справе ЮКАСа супярэчыць пазіцыі Канстытуцыйнага суда РФ, палічыў апеляцыйны суд Гаагі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках