23 красавiка 2024, aўторак, 18:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апошняя краіна NATO пачала ратыфікацыю ўступлення Паўночнай Македоніі ў Альянс

2
Апошняя краіна NATO пачала ратыфікацыю ўступлення Паўночнай Македоніі ў Альянс

Пасля поўнай ратыфікацыі пратакола Cкопье стане паўнапраўным сябрам NATO.

Ніжняя палата гішпанскага парламента ў чацвер раніцай прагаласавала за ратыфікацыю пратакола аб уступленні Паўночнай Македоніі ў NATO.

Пра гэта паведаміў міністр замежных спраў Паўночнай Македоніі Нікола Дзімітраў, піша "Еўрапейская праўда".

"Ніжняя палата ў Мадрыдзе сёння раніцай ратыфікавала пратакол далучэння да NATO 279 галасамі "за" і адным голасам "супраць"! Вялікі дзякуй! Наступны і апошняя прыпынак - Сенат", - напісаў міністр на сваёй Facebook-старонцы.

Гішпанія - апошняя краіна NATO, якая яшчэ не ўхваліла пратакол аб далучэнні Паўночнай Македоніі. Галасаванне адкладалася праз роспуск парламента і датэрміновыя выбары.

Пасля поўнай ратыфікацыі пратакола Гішпаніяй былая югаслаўская рэспубліка стане паўнапраўным сябрам NATO.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках