25 красавiка 2024, Чацвер, 12:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуская біятланістка спудлавала восем разоў і забылася прабегчы штрафное кола

18
Беларуская біятланістка спудлавала восем разоў і забылася прабегчы штрафное кола
ГАННА СОЛА
ФОТА: БЕЛТА

У выніку нацыянальная каманда Беларусі заняла 13-е месца.

27 лютага на чэмпіянаце Еўропы ў біятлоне ў Раўбічах пад Менскам прайшла змяшаная эстафета, піша euroradio.fm. Беларуска Ганна Сола на першым агнявым рубяжы адстралялася ідэальна, аднак на другім здарыўся жахлівы правал. Сола падчас стральбы стоячы спудлавала 8 разоў! Яна атрымала 5 штрафных колаў, з якіх прабегла 4. Праз тое, што пра адно штрафное кола Ганна забылася, беларуская нацыянальная каманда атрымала дзве хвіліны штрафу. Эстафету яна перадала Віктару Крыўко. У выніку нацыянальная каманда Беларусі заняла 13-е месца сярод 35 нацыянальных каманд. Калі б не дзве хвіліны штрафу, якія зарабіла Ганна Сола, было б 8-е месца.

У эстафеце перамагла Нарвегія, на другім месцы - Нямеччына, на трэцім - Украіна.

Пасля гонкі Сола адмовілася размаўляць з журналістамі.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках