29 сакавiка 2020, Нядзеля, 21:02
Народны карантын
Рубрыкі

У пятніцу ў Беларусі чакаецца да +6°С

2
У пятніцу ў Беларусі чакаецца да +6°С

Месцамі пройдуць невялікія ападкі.

Да 6 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 28 лютага, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У пятніцу будзе воблачна з прасвятленнямі. Месцамі, а раніцай і ўдзень у многіх раёнах Віцебскай вобласці пройдуць невялікія ападкі (мокры снег, дождж). Уначы і раніцай месцамі чакаецца слабы туман. На асобных адцінках дарог магчымая галалёдзіца. Вецер прагназуецца заходні, паўднёва-заходні 5-10 м/с, удзень з парывамі да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да мінус 5, удзень - ад нуля да плюс 6.