20 красавiка 2024, Субота, 7:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы знайшлі прыдатную для жыцця планету

9
Навукоўцы знайшлі прыдатную для жыцця планету
ФОТА: ESA/HUBBLE
ЭКЗАПЛАНЕТА K2-18B РАЗМЯШЧАЕЦЦА ЗА 124 СВЕТЛАВЫЯ ГАДЫ АД ЗЯМЛІ

Атмасфера гэтага нябеснага цела можа больш чым напалову складацца з вадзянога пару.

Навукоўцы з Кембрыджскага ўніверсітэта ў Вялікабрытаніі, усталявалі, што на планеце K2-18b, якая знаходзіцца па-за Сонечнай сістэмай і размяшчаецца за 124 светлавыя гады ад Зямлі, могуць быць усе ўмовы для існавання жыцця зямнога тыпу, піша korrespondent.net са спасылкай на часопіс Astrophysical Journal Letters.

Брытанскія астрафізікі ўпэўненыя, што на K2-18b ёсць і вадкая вада, і тэмпература, падыходзіць для з'яўлення жыцця.

Экзапланета мае радыус у 2,6 разы большы і масу ў 8,6 разоў большую, чым у Зямлі.

Планета была адкрытая пяць гадоў таму з дапамогай арбітальнага тэлескопа Kepler.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках