28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністэрства аховы здароўя: У Слоніме шпіталізаваны дальнабойшчык з падазрэннем на каронавірус

17
Міністэрства аховы здароўя: У Слоніме шпіталізаваны дальнабойшчык з падазрэннем на каронавірус

Ён прыехаў з Маньчжурыі.

У Слоніме быў шпіталізаваны дальнабойшчык з падазрэннем на каронавірус. Ён прыехаў з Маньчжурыі. Мяжу перасёк 9 лютага. Праведзены медыкамі аналіз на каронавірус быў адмоўны, паведамляе сайт «Минск-Новости» са спасылкай на Міністэрства аховы здароўя.

Раней у Сеціве з'явілася інфармацыя аб тым, што ў інфекцыйнае аддзяленне УАЗ «Слонімская цэнтральная раённая бальніца» быў шпіталізаваны пацыент з прыкметамі рэспіраторнага захворвання. Цяпер мужчына знаходзіцца пад дынамічным назіраннем. У яго ўзялі лабараторныя аналізы на рэспіраторную групу вірусаў. Вынікі чакаюцца заўтра.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках