31 сакавiка 2020, aўторак, 19:14
Народны карантын
Рубрыкі

Эрдаган: Падзеі ў Ідлібе цяпер развіваюцца на карысць Турцыі

6
Эрдаган: Падзеі ў Ідлібе цяпер развіваюцца на карысць Турцыі
РЭДЖЭП ТАІП ЭРДАГАН

Турэцкі прэзідэнт распавёў пра поспехі Турцыі ў Сірыі.

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган у чацвер, 27 лютага, заявіў, што падзеі ў сірыйскім Ідлібе складваюцца на карысць турэцкага войска, паведамляе korrespondent.net са спасылкай на выданне Sabah.

«Падзеі на паўночным захадзе Сірыі ў Ідлібе цяпер развіваюцца на карысць Турцыі», - сказаў ён.

«Рэжым Асада цалкам спыніў бы сваё існаванне, калі б не меў падтрымкі Расеі», - дадаў Эрдаган.

Таксама ён заявіў пра гібель яшчэ трох турэцкіх вайскоўцаў, падкрэсліўшы пры гэтым, што страты сірыйскіх праўрадавых сіл у шмат разоў большыя.

Ён адзначыў, што Анкара не можа мець прыязных стасункаў з рэжымам Асада праз гібель на яго віну сотняў тысяч сірыйцаў.

Акрамя гэтага, Эрдаган закрануў сітуацыю ў Лівіі. «Дзякуючы намаганням Турцыі сітуацыя ў Лівіі змянілася на карысць прызнанага ўрада гэтай краіны», - прыводзіць яго словы агенцтва Анадолу.