23 красавiка 2024, aўторак, 22:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Горках абвясцілі дзень бясплатнай працы

30
У Горках абвясцілі дзень бясплатнай працы
ФОТА: ВОЛЬГА ШУКАЙЛА

Папрацаваць за «дзякуй» прапанавалі работнікам прадпрыемстваў.

Горацкі райвыканкам парэкамендаваў кіраўнікам арганізацый горада і раёна правесці 29 лютага дзень бязвыплатнай працы. Такая інфармацыя змешчаная на афіцыйным сайце выканкама. Заробленыя ў гэты дзень грошы просяць пералічыць на рахунак райвыканкама. Не ўсе работнікі задаволеныя такой пастановай, піша tut.by.

У Горацкім раёне дзень бязвыплатнай працы наважылі правесці не першым разам. Да прыкладу, працаўнікоў раёна запрашалі за «дзякуй» папрацаваць 4 траўня мінулага года. Сёлета дзень бязвыплатнай працы наважылі зладзіць 29 лютага. Неабходнасць правядзення такога дня раённыя ўлады тлумачаць тым, што трэба актывізаваць работы ў навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні населеных пунктаў і падрыхтоўку да раённага свята працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2020».

- Усё бы нічога, але нам раздалі заявы, у якіх пазначана, што работнік просіць утрымаць з ягонага заробку за люты аднадзённы сярэднямесячны заробак на правядзенне дня бязвыплатнай працы, - распавядае працаўнік адной з бюджэтнай арганізацый раёна. - Але ж гэта нават не рэспубліканскі суботнік? Чаму менавіта ў Горках людзі павінны плаціць? Кіраўніцтва растлумачыла паборы тым, што патрэбныя грошы на «Дажынкі» ў 2020 годзе. Калі шчыра, мы не ў захапленні ад гэтай ідэі.

Раённыя ўлады тлумачаць, што «сабраныя сродкі будуць накіраваныя УКПП «Камунальнік» і Аўсянкаўскаму сельвыканкаму для правядзення добраўпарадкавання ў сельскіх населеных пунктах і ў горадзе Горкі».

У аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і спраў моладзі Горацкага райвыканкама сказалі, што пераводзіць грошы на рахунак работнікаў ніхто не абавязвае.

- Гэта добраахвотнае ахвяраванне, - коратка пракаментавалі ў выканкаме.

Дарэчы, дзень бязвыплатнай працы - гэта ноу-хау не толькі Горацкага раёна. У траўні 2018 года яго ладзілі і ў Краснапольскім раёне 25 лютага 2015 г. - у Круглянскім раёне.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках