24 красавiка 2024, Серада, 17:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнта Манголіі змясцілі ў карантын пасля вяртання з Кітая

Прэзідэнта Манголіі змясцілі ў карантын пасля вяртання з Кітая
ХАЛТМААГІЙН БАТУЛГА

Разам з ім ізаляваная і ўся ўрадавая дэлегацыя.

Прэзідэнт Манголіі Халтмаагійн Батулга змешчаны ў 14-дзённы карантын, як і чальцы дэлегацыі, якія пабылі з ім у Кітаі. Пра гэта паведамляе CA-News.

Прэзідэнт Манголіі Халтмаагійн Батулга і дэлегаты, што суправаджалі яго, вярнуліся з працоўнай паездкі ў Кітай ноччу 27 лютага. Прэзідэнта, кіраўніка МЗС і ўправы надзвычайных сітуацый змясцілі на карантын у міністэрскую лякарню. Астатніх суправаджальнікаў змясцілі ў санаторый, паведамляе выданне.

Як паведамілі напярэдадні СМІ, Батулга падчас сустрэчы са старшынёй Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпінам паднёс у дар Кітаю 30 тысячаў бараноў.

Батулга заявіў, што гэтае ахвяраванне з'яўляецца сімвалам падтрымкі «Вечнага суседа» ў ягонай барацьбе з каранавірусам.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках