29 сакавiка 2024, Пятніца, 5:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турцыя мерыцца закрыць Басфор і Дарданэлы для Расеі

Турцыя мерыцца закрыць Басфор і Дарданэлы для Расеі
Фoта: konstantinopol.net

Таксама турэцкі бок можа адкласці разгортванне С-400.

Турцыя разглядае магчымасць перакрыцця праліваў Басфор і Дарданэлы для праходу вайсковых караблёў у якасці рэакцыі на абвастрэнне сітуацыі ў Ідлібе, піша interfax.com у пятніцу, 28 лютага.

Адзначаецца, што пастанова пра перакрыццё праліваў можа быць прынятая на падставе артыкулаў 20 і 21 канвенцыі Мантро 1936 года аб рэжыме праліваў, якія надзяляюць Анкару такім правам у тым выпадку, калі Турцыя лічыла б сябе "пад пагрозай непасрэднай ваеннай небяспекі".

Акрамя таго паведамляецца, што турэцкі бок можа адкласці разгортванне С-400, якое раней было запланавана на красавік.

У той жа час, прадстаўнік Чарнаморскага флоту РФ Аляксей Рулеў паведаміў, што два фрэгаты Адмірал Макараў і Адмірал Грыгаровіч з крылатымі ракетамі Калібр-НК праходзяць турэцкія пралівы Басфор і Дарданэлы у кірунку Міжземнага мора.

Ён таксама паведаміў, што падчас пераходу экіпажы караблёў правялі вучэнні на палігонах баявой падрыхтоўкі флоту ў Чорным моры. "Трэці фрэгат ЧФ гэтай серыі - Адмірал Эсэн, выконвае задачы ў Міжземным моры са снежня 2019 года", - дадаў прадстаўнік ЧФ.

Як вядома, гэтыя фрэгаты раней неаднаразова ўдзельнічалі ў расейскай аперацыі супраць паўстанцаў ля берагоў Сірыі.

Нагадаем, напярэдадні турэцкі канвой трапіў у Сірыі пад ракетны ўдар, у выніку чаго загінулі 33 вайскоўцы. У адказ Турцыя пачала наносіць масавыя ўдары па войсках Асада.

У Мінабароны РФ заявілі, што сірыйскія войскі абстралялі турэцкі канвой, бо ён знаходзіўся сярод баевікоў. Якія наступалі. У ведамстве таксама адзначылі, што ПКС РФ не ўдзельнічалі ў атацы.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках