24 красавiка 2024, Серада, 18:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Французскія навукоўцы расшыфравалі таямнічы старажытны тэкст

3
Французскія навукоўцы расшыфравалі таямнічы старажытны тэкст

Знакі высечаныя на скале ў Брэтані.

У Францыі пасля некалькіх няўдалых спроб расшыфравалі таямнічы старажытны тэкст, які не паддаваўся мясцовым навукоўцам, піша lenta.ua.

Тэкст - сумесь розных сімвалаў і літар з некалькіх моў, у тым ліку скандынаўскай групы. Частка французскіх літар высечана «дагары нагамі». Знакі высечаныя на скале блізу 230 гадоў таму.

Пасля краху гісторыкаў, мясцовыя ўлады абвясцілі незвычайны конкурс для жыхароў Плугастэля (Брэтань), паабяцаўшы пераможцу 2 000 еўраў. Прызавы фонд падзелены паміж двума ўдзельнікамі, якія мяркуюць, што надпіс з'яўляецца эпітафіяй трагічна загінуламу чалавек.

Экспэрт у кельцкай мове Ноэль Рэнэ Тоудзі, які выкладае ангельскую, адштурхнуўся ад таго, што аўтар старажытнага тэксту - напаўпісьменны чалавек, размаўляў на брэтонскай мове. Надпіс абвяшчае: «Серж загінуў, бо не даплыў да берага, калі вецер перакуліў ягоную лодку».

Мастак Ален Робе і гісторык Роджэр Фаліга, якія працавалі ў пары, згодныя з пераможцам, але мяркуюць, што аўтар выкарыстаў і валійскія словы. Іх пераклад выглядае інакш: «Ён быў добрым і мужным чалавекам. Яго ўдарылі дзесьці на востраве, і ён памёр».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках