25 красавiка 2024, Чацвер, 16:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У еўрапейскіх кампаніях значна вырас попыт на IT-спецыялістаў

2
У еўрапейскіх кампаніях значна вырас попыт на IT-спецыялістаў

Больш за ўсё ў такіх супрацоўніках маюць патрэбу Румынія, Чэхія і Аўстрыя.

У краінах Еўразвязу на 20% за апошнія 5 гадоў стала больш кампаній, якім складана знайсці спецыяліста ў галіне інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій, піша euro-pulse.ru.

Як паведамляе еўрапейскае статыстычнае агенцтва Еўрастат, у 2014 годзе 38% кампаній у ЕЗ альбо наогул не маглі закрыць вакансіі IT-спецыялістаў, альбо былі вымушаны доўга шукаць супрацоўнікаў, праз гэта пакутаваў іх бізнэс. У 2018 годзе з гэтай праблемай сутыкаюцца ўжо 58% еўрапейскіх кампаній, якія шукалі IT-спецыялістаў.

Складаней за ўсё знайсці работніка ў сферы IT было ў Румыніі - там 90% кампаній не ўдаецца своечасова знайсці такога спецыяліста. На другім месцы Чэхія (80%), на трэцім - Аўстрыя (74%).

Лягчэй за ўсё IT-вакансіі закрываюцца ў Гішпаніі (толькі ў 27% кампаній узнікаюць праблемы з пошукам), Грэцыі (38%) і Балгарыі (42%).

Усяго, са звестак Еўрастата, супрацоўнікаў у галіне інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій у 2018 годзе шукалі 9% кампаній у ЕЗ.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках