29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турцыя адкрыла межы ў ЕЗ

Турцыя адкрыла межы ў ЕЗ

Памежным службам Турцыі загадана не ўмешвацца ў сітуацыю на шляхах уцекачоў з Сірыі.

Турцыя больш не будзе стрымліваць на мяжы сірыйскіх уцекачоў, якія спрабуюць трапіць у Еўропу, праз абвастрэнне сітуацыі ў Ідлібе.

Як паведамляе «Еўрапейская праўда», пра гэта заявіў высокапастаўлены турэцкі чыноўнік у каментары Reuters.

«Мы пастанавілі, не спыняць сірыйскіх уцекачоў, якія спрабуюць дабрацца да Еўропы па сушы або па моры. Усе ўцекачы, уключаючы сірыйцаў, цяпер могуць уязджаць у Еўрапейскі Звяз», - сказаў чыноўнік, які пажадаў застацца неназваным.

Ён дадаў, што ў чаканні імклівага прыбыцця ўцекачоў з Ідлібу турэцкім паліцыянтам, берагавой ахове і памежным службам было загадана не ўмешвацца ў сітуацыю на наземных і марскіх шляхах уцекачоў.

Блізу мільёна мірных жыхароў былі перамешчаныя да турэцкай мяжы са снежня, калі падтрыманыя Расеяй сірыйскія ўрадавыя сілы захапілі тэрыторыю сірыйскіх паўстанцаў, якіх падтрымлівае Турцыяй.

Нагадаем, у ноч на пятніцу 33 турэцкія вайскоўцы загінулі ў сірыйскай правінцыі Ідліб у выніку авіяўдараў войска прэзідэнта Сірыі Башара Асада і расейскіх войскаў.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках