23 красавiка 2024, aўторак, 21:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы раскупілі медыцынскія маскі

Беларусы раскупілі медыцынскія маскі

Масак няма нават на складах.

27 лютага ў Беларусі выявілі першы выпадак заражэння каранавірусам. Яго выявілі ў студэнта з Ірана, які прыляцеў у Менск рэйсам з Баку 22 лютага. Tut.by абтэлефанаваў аптэкі і высветліў, што беларусы раскупілі ўсе медыцынскія маскі, а калі будуць новыя - невядома.

На сайце tabletka.by на 13.00 28 лютага медыцынскія маскі ў наяўнасці толькі ў адной аптэцы, але затое адразу 50 упаковак.

- Гэта было а 10 раніцы, цяпер ужо раскупілі, - сказалі нам у аптэцы. - Калі будуць - невядома. Іх няма на складах, адкуль ім з'явіцца?

У аптэцы сеткі «Іскамед» распавялі, што звычайна медыцынскія маскі прывозяць адзін-два разы на тыдзень, і іх адразу разбіраюць.

- Нейкага пэўнага графіка прывозу няма, прагнозу - таксама, - дадалі там.

У сетцы «Белфармацыя» паведамілі, што ў горадзе маскі засталіся ў адзінкавых аптэках і ў колькасці двух-трох штук. Пра магчымыя тэрміны паступленняў масак там таксама нічога не ведаюць.

У САЗ мяркуюць, што звычайная медыцынская маска не можа абараніць ад каранавіруса, калі не спалучаць яе выкарыстанне з правільным мыццём рук і іншымі мерамі. У Цэнтры экспэртыз і выпрабаванняў у ахове здароўя Беларусі раней распавядалі, што нашэнне маскі - гэта толькі дадаткова крыніца засцярогі.

САЗ раіць у бытавых умовах рабіць упор на выкананне агульных правіл асабістай гігіены, а не на нашэнне масак:

рэгулярна мыйце рукі з мылам;

не чапайце рукамі вочы, нос і рот;

пры кашлі і чханні прыкрывайце рот і нос сурвэткай або згібам локця.

Пры гэтым у аптэках ёсць супрацьвірусныя прэпараты, у тым ліку інтэрфероны.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках