18 красавiка 2024, Чацвер, 3:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дачка Пуціна ўзначаліць Інстытут праблем штучнага інтэлекту

14
Дачка Пуціна ўзначаліць Інстытут праблем штучнага інтэлекту
КАЦЯРЫНА ЦІХАНАВА

Яна была прызначаная 20 студзеня, але пра гэта стала вядома толькі цяпер.

Малодшая дачка прэзідэнта Расеі Кацярына Ціханава ўзначаліць Інстытут перспектыўных даследаванняў праблем штучнага інтэлекту і інтэлектуальных сістэм МДУ імя Ламаносава. Пра гэта піша «Радыё Свабода» са спасылкай на копію прэзентацыі, зробленай рэктарам МДУ Віктарам Садоўнічым на пасяджэнні навуковай рады ўніверсітэта. Пасяджэнне прайшло 20 студзеня, аднак вядома пра тое, што на ім абмяркоўвалася, стала толькі цяпер.

У прэзентацыі гаворыцца, што інстытут узначаліць «К.У. Ціханава». У МДУ пацвердзілі, што гаворка ідзе пра гендырэктарку фонду «Нацыянальнае інтэлектуальнае развіццё» (ён жа «Інапрактыка») Кацярыну Ціханаву.

Многія СМІ з 2014 года называюць Ціханаву дачкой прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна - пасля расследавання, якое правялі, агенцтва Reuters і Bloomberg. Як Пуцін, так і Ціханава не пацвердзілі і не зняпраўдзілі гэтыя паведамленні.

У прэс-службе «Інапрактыкі» паведамілі, што інстытут штучнага інтэлекту ужо быў створаны летась, паведамляе «Дождь». У траўні мінулага года аб планах МДУ стварыць такую структуру на нарадзе з удзелам Пуціна казаў гендырэктар Расейскага фонду дырэктыўных інвестыцый (РФДІ) Кірыл Дзмітрыеў. Пуцін тады падтрымаў гэтую ідэю.

• Прэзідэнт Расеі нярэдка звяртаецца да праблемы штучнага інтэлекту ў сваіх выступах. Ён казаў, што той, хто зможа забяспечыць манаполію ў сферы штучнага інтэлекту, «стане валадаром свету».

• У апякунскую раду фонду «Інапрактыка» ўваходзяць або ўваходзілі буйныя бізнэсоўцы, блізкія да Пуціна, такія як Сяргей Чэмезаў, Мікалай Токараў, Ігар Сечын, Барыс Кавальчук.

• у 2018 годзе паведамлялася, што фонд «Нацыянальнае інтэлектуальнае развіццё» Кацярыны Ціханавай атрымаў кантракт нафтавай кампаніі «Раснафта» на суму амаль 355 мільёнаў рублёў на «распрацоўку тэхналогіі ацэнкі ўласцівасцяў калектараў пры дапамозе рознамасштабных звестак».

• Ціханава была замужам за Кірылам Шамалавым, сынам сябра Пуціна, які адзін час уваходзіў у спіс мільярдэраў Forbes. Пасля, як сцвярджаюць СМІ, муж і жонка разышліся.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках