19 красавiка 2024, Пятніца, 5:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ну што, Аляксандр Рыгоравіч, прыйшоў фатальны час расплаты?»

«Ну што, Аляксандр Рыгоравіч, прыйшоў фатальны час расплаты?»

На «Табакерцы» павесілі пасланне для Лукашэнкі ў сувязі з каранавірусам.

На «Табакерцы», якая знаходзіцца ў раёне плошчы Перамогі ў Менску, з'явіўся лісток са зваротам да Лукашэнкі. Фатаграфію апублікавалі ў тэлеграм-канале «Беларусь галаўнога мозгу».

У пасланні напісана:

«Ну што, Аляксандр Рыгоравіч, прыйшоў фатальны час расплаты. У сталіцы адна інфекцыёнка (помнік 20-га стагоддзя), затое выдаткоўваюцца грошы на спартовыя мерапрыемствы, узводзім сотні нікому не патрэбных бізнэс і гандлёвых цэнтраў. Усе пра народ думаем, так?»

Раней каментар з такім тэкстам з'явіўся ў СМІ пад навіной пра тое, што ў Беларусі выяўлены першы выпадак каранавірусу.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках