19 красавiка 2024, Пятніца, 0:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошты цукру да канца сакавіка зніжацца не будуць

21
Кошты цукру да канца сакавіка зніжацца не будуць

Беларускі цукар абыходзіцца даражэй за расейскі.

Беларускія ўлады на 30 дзён прадоўжылі дзяржрэгуляванне коштаў цукру - 90 дзён замест 60, як было вызначана раней. Адпаведную пастанову №17 прыняло Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю 25 лютага.

Такім чынам, гранічны мінімальны кошт 1,5 рубля на 1 кг цукру дзейнічацьме з 1 студзеня да 30 сакавіка ўключна. Гэтыя кошты прызначаюцца як на беларускі, так і на ўвезены цукар.

Кошты цукру як на сацыяльна значны тавар улады могуць рэгуляваць не больш за 90 дзён цягам аднаго года. Гэта значыць, што беларускія ўлады вычарпалі сваю норму на гэты год. Але са згоды Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) гэты тэрмін можна падоўжыць.

Дзяржаўнае рэгуляванне коштаў цукру ў Беларусі ўвялі з 1 кастрычніка 2019 года. Гандлёвым сеткам не дазволена было прадаваць яго ніжэй, чым 1,5 рубля за 1 кг.

Беларускі цукар абыходзіцца даражэй за расейскі, таму гэтымі захадамі ўлады імкнуліся абараніць айчынны рынак. Да дзяржрэгулявання беларускі цукар каштаваў у крамах 1,43-1,49 рубля за кілаграм, а расейскі - ад 1,29 рубля.

Тыдзень таму МАРГ прапанавала на грамадскае абмеркаванне праект указа дыктатара, які забараняе бонусы за прасоўванне сацыяльна значных тавараў. У абгрунтаванні дакумента паказвалася, што гэты захад дазволіць знізіць гранічныя мінімальныя кошты цукру.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках