29 сакавiка 2024, Пятніца, 7:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча пачала рыхтаваць нафтаправод «Дружба» да рэверсу ў бок Беларусі

14
Польшча пачала рыхтаваць нафтаправод «Дружба» да рэверсу ў бок Беларусі

Інфармацыя пра гэта размешчаная на сайце кампаніі.

Польскі аператар нафтаправода «Дружба» PERN наважыў тэхнічна падрыхтаваць трубаправод да транспартавання нафты ва ўсходнім кірунку. Інфармацыя пра гэта размешчаная на сайце кампаніі.

«PERN прыняў пастанову, каб усходняя частка нафтаправода «Дружба» атрымала магчымасць зваротнага транспартавання нафты, гэта значыць, транспартавання сыравіны з Плоцка ў Адамава», - гаворыцца ў паведамленні.

Тлумачыцца, што цяпер транспартаванне ажыццяўляецца толькі ў процілеглым кірунку - з базы ў Адамаве на базу ў Плоцку, паведамляе РІА «Новости».

Мэтай рэверсных паставак PERN называе «падвышэнне гнуткасці лагістычнай сеткі кампаніі і павышэнне энэргетычнай бяспекі Польшчы».

Польская кампанія ўжо пачала пошук падрадчыка гэтага праекта.

PERN удакладніў, што магчымасці зваротнага транспартавання сёння мае толькі паўночны трубаправод, які злучае Гданьск з Плоцкам. «Наколькі такая пастанова неабходная, мы пераканаліся падчас так званага хларыднага крызісу, калі ў краіну паступала з Расеі забруджаная нафта», - гаворыцца ў паведамленні.

«Рэверс на ўсходнім адрэзку нафтаправода «Дружба» дасць нам магчымасць гнуткай і двухбаковай перадачы нафты паміж базамі, каб цалкам і без перашкод абслугоўваць нашых кліентаў», - заявіў кіраўнік PERN Ігар Васілеўскі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках