20 красавiка 2024, Субота, 8:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названыя аўтамабілі, якія не баяцца прабегаў больш за 300 тысяч км

28
Названыя аўтамабілі, якія не баяцца прабегаў больш за 300 тысяч км

Экспэрты вывучылі паказчыкі больш чым 15,8 млн годных аўтамабіляў.

Самым «даўгавечным» аўтамабілем стаўся Toyota Land Cruiser - 15,7% з даследаваных пазадарожнікаў праехалі больш за 320 тысяч км, паведамляе msn.com.

Рэйтынгам падзяліўся амерыканскі партал iSeeCars, экспэрты якога вывучылі паказчыкі больш чым 15,8 млн годных аўтамабіляў.

Аднак уражальны вынік Land Cruiser можа быць абумоўлены і тым, што яго наклад у ЗША невялікі - за мінулы год у краіне набылі ўсяго 3,54 тысячы пазадарожнікаў.

Следам з прыкметным адрывам ідзе яшчэ адна Toyota-Sequoia, вынік якой склаў 9,2%. «Бронза» дасталася Ford Expedition - у 5,2% агледжаных аўтамабіляў на адометры значыўся прабег, большы за 300 тысяч км.

Далей стаіць Chevrolet Suburban з паказчыкам 4,9% і адзіны красовер, які прабіўся ў першую пяцёрку - гібрыдны Toyota HighLander з вынікам 4,2%.

Агулам з аўтамабіляў усіх брэндаў пасля 300 тысяч км на хаду застаецца толькі 1%.

Найлепшы вынік сярод сярэднепамерных SUV прадэманстраваў Toyota 4Runner - 3,9%, а сярод кампактных - Honda CR-V са сціплым паказчыкам 1,1%.

З прэміяльных аўтамабіляў экспэрты адзначылі Lincoln Navigator, 2,6% з якіх усё яшчэ служаць уладальнікам, пераадолеўшы больш за 300 тысяч км, Acura MDX (1,6%) і BMW X3 (0,2%).

Таксама нядрэнныя вынікі паказалі Honda Ridgeline (3,0%), Toyota Tundra (2,9%), Honda Odyssey (2,7%), Toyota Avalon (2,6%), Honda Civic (2,3%), Toyota Prius (2,0%) і Honda Accord (1,8%)

Для спорткараў планку знізілі да 240 тысяч км. Пераможцамі ў сегменце сталі Audi TT з паказчыкам 4,1%, Dodge Charger c 3,0% і Ford Mustang Coupe з 2,3%.

Найлепшай сярод электракараў, для якіх парог зноў знізілі - да 160 тысяч км - чакана стала Tesla Model S, вынік якой склаў 2,3%.

Дарэчы, менавіта Model S стала першым аўтамабілем на электрацязе, якая пераадолела адзнаку 1 млн км. Аўтамабіль-рэкардсмэн належыць жыхару Нямеччыны, які «наездзіў» неймаверную колькасць кіламетраў усяго за пяць гадоў.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках