24 красавiка 2024, Серада, 7:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Людзі прыбываюць і прыбываюць»

«Людзі прыбываюць і прыбываюць»
Фота: onliner.by

Што цяпер адбываецца ў «каранціне» для замежнікаў.

Блізу двух тыдняў таму пад Менскам адкрыўся другі «каранцін» для людзей, якія наведвалі эпідэмічна небяспечныя раёны. Першапачаткова ў ізаляцыю адпраўляліся толькі кітайскія студэнты, аднак цяпер геаграфія насельнікаў у «Загор'і» пашырылася. Як распавялі Onliner лекары рэабілітацыйнага цэнтра, на днях да іх паступіла беларуска, а ў панядзелак тут чакаюць вялікае «новае папаўненне».

- У панядзелак паступіла 15 кітайцаў і адна беларуска, а за тыдзень чакалі паступлення яшчэ 25 чалавек. У панядзелак будзе заселеная вельмі вялікая колькасць пацыентаў, бо людзі прыбываюць і прыбываюць з розных краін. Ужо далёка не толькі з Кітая.

Як патлумачылі журналістам, частка лекараў цяпер не працуе - іх распусцілі па дамах. Спярша ім казалі, што ўжо 23 сакавіка іх вернуць на працу, аднак цяпер пра гэта гаворка не ідзе - мяркуючы з усяго, тэрмін каранціну будзе павялічаны.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках