19 красавiка 2024, Пятніца, 15:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Павінны былі сядзець супрацоўнікі КДБ, а пасадзілі мяне»

18
«Павінны былі сядзець супрацоўнікі КДБ, а пасадзілі мяне»

Апошняе слова былога следчага на судзе за хабар.

28 лютага ў судзе Ленінскага раёна Магілёва з апошнім словам выступіў Юрый Клопаў, былы капітан юстыцыі ўправы Следчага камітэта Магілёўскай вобласці. КДБ затрымаў яго ў траўні 2019 г. Судзяць Клопава за атрыманне хабару ў цэлым шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч.3 арт.430, ч.5 арт.16, ч.2 арт.431, ч.1 арт.14, ч.2. арт.209, паведамляе «Белсат».

На суд прыйшло шмат сваякоў Клопава, каб падтрымаць яго. Ад якіх-небудзь каментароў яны адмовіліся, сказаўшы толькі, што, магчыма, пракаменціруюць справу пасля прысуду.

«Я баюся за жыццё свайго сына. Ужо і так усё зразумела. Гэтая сістэма такога не даруе, таму я не буду нічога казаць», - заявіла маці Юрыя.

Сам Юрый Клопаў у сваім апошнім слове таксама быў нешматслоўны. Ён сказаў наступнае: «Не ведаю, калі і каму дапамагала гэта апошняе слова. Выходзіць, што за 25 гадоў нашай так званай незалежнасці мы дамагліся толькі таго, што на падставе паказанняў сведак, на падставе якіх у 1937 годзе людзей саджалі на вялікія тэрміны, пасылалі ў лагеры, сёння дадалі толькі паліграф і тэлефонныя злучэнні, якія вельмі добра падганяюцца пад патрэбныя тлумачэнні. Выходзіць, што гісторыя цыклічная. Чаму на падставе такіх паказанняў людзей адпраўляюць у турму? Не рабіце з мяне сакральнай ахвяры перадвыбарнай кампаніі пэўных кандыдатаў, судзіце мяне за тое, што я зрабіў. Усё».

Прысуд паводле справы Юрыя Клопава будзе агучаны 2 сакавіка а 10:00.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках