29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяржаблігацыі Расеі абрынуліся з хуткасцю крызісу 2014 года

9
Дзяржаблігацыі Расеі абрынуліся з хуткасцю крызісу 2014 года
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Каласальныя распродажы на Маскоўскай біржы прадаўжаюцца.

Панічныя распродажы на Маскоўскай біржы, якія за чатыры дні абрынулі індэкс РТС на 15%, а курс рубля - да мінімуму больш чым за год, перакінуліся на рынак расейскай дзяржаўнай пазыкі, піша finanz.ru.

На таргах у пятніцу пазыковыя паперы ўрада РФ таннеюць з хуткасцю, якой рынак не бачыў з піка крызісу 2014-15 гадоў. За пяць гадзін сесіі (на 15.08 мск) мск індэкс RGBI, які адсочвае каціроўкі аблігацый федэральнай пазыкі, страціў 1,7 пункта і апусціўся да адзнакі 149,16 - мінімальнай з 14 лістапада.

Абвал на рынку АФП - рэкордны з лютага 2015 года. АФП таннеюць з хуткасцю, якая перавышае нават вясну-2018, калі ЗША ўдарылі санкцыямі па «Русалу», а ў кангрэс былі ўнесеныя законы аб забароне на інвестыцыі ў расейскія дзяржпаперы.

«Я б назваў гэта «кровапусканнем» для расейскага рынка», - адзначае галоўны партфельны мэнэджар Ronin Trust у Маскве Іван Гумінаў.

Да 15.08 паводле беларускага часу 7-гадовыя АФЗ 26207 аселі на 1,25%, да 110,9% ад наміналу з ростам даходнасці да 6,29% гадавых. 19-гадовыя АФП 26230 губляюць у кошце 2,2%, а раней падчас сесіі падалі на 3,9%, да 110% ад наміналу.

Расейскую дзяржпазыку «актыўна распрадаюць нерэзідэнты», кажа стратэг «Ашчадбанка CIB» Мікалай Мінко. За мінулы год замежныя інвестары фундавалі 20 млрд даляраў у аблігацыі федэральнай пазыкі, а ў студзені набылі папер яшчэ на 144 рублёў, павялічыўшы партфель да рэкордных 3,014 трыльёна.

Доля замежнікаў на рынку дасягнула 34,1% і ўшчыльную наблізілася да піка сакавіка 2018 года (34,5%). Калі ж выключыць са статыстыкі паперы, выпушчаныя для дакапіталізацыі банкаў, то на руках у іншаземцаў амаль 39% усіх АФП, адзначае Расбанк.

«Замежнікі бягуць з расейскіх каштоўных папер, прадаюць іх за рублі, з рублёў сыходзяць у валюту», - апісвае сітуацыю загадчык аддзела рынкаў капіталу ІМЭМА РАН Якаў Міркін. У пятніцу даляр на МасБіржы ўздымаўся да адзнакі 67,65 рубля - рэкорднай з 4 студзеня мінулага года. З пачатку тыдня «амерыканец» падаражэў на 2,8 рубля, а з пачатку года - на 5,67 рубля.

Еўра дасягаў гадавога максімуму 74,75 рубля, дадаючы 2,21 рубля за дзень, 4,1 рубля з пачатку тыдня і 5,65 рубля з пачатку года.

Да 15.29 паводле беларускага часу курсы адступілі ад пікаў: угоды з разлікам «заўтра» праходзяць па 67 рублёў за даляр і 73,63 рубля за еўра.

Рубель знаходзіцца пад ціскам цэлага букета фактараў, паказвае галоўная эканамістка «Альфа-банка» Наталля Арлова: на страхах праз каранавірус падаюць сусветныя фондавыя індэксы, валюты развіваных краін, і кошты нафты, якія ў пятніцу ўпершыню з 2017 года прабілі ўніз адзнаку 50 даляраў за барэль Brent.

Акрамя таго, значна вырасла геапалітычная напружанасць у Сірыі, дзе авіяналёт з гібеллю вайскоўцаў зазнаў турэцкі канвой. У пятніцу экстраннае пасяджэнне правяла рада NATO, а Мінабароны Турцыі нанесла серыю масаваных удараў па пазіцыях сірыйскіх сіл.

Валютны рынак не толькі пачынае ўскосна ўлічваць прэмію за магчымасць ваеннага канфлікту ў рэгіёне, дзе прысутнічае войска Расеі, але і магчымы рост санкцыйных рызык, адзначае Арлова.

Падзенне рубля - гэта ўсплёск інфляцыі і коштаў імпарту, нагадвае Міркін. Ці гатовы будзе ЦБ прадаўжаць зніжэнне ключавой стаўкі ў гэтых варунках, не зусім ясна, кажа Арлова.

Маштабы панікі ўжо дасягнулі ўзроўняў, якія сведчаць аб тым, што кароткатэрміновае «дно» побач, мяркуе аналітык управы гандлёвых аперацый ІЧ «Фрыдам Фінанс» Аляксандр Осін. «Існае адхіленне EUR/RUB ад мэтавага тыднёвага дыяпазону 60,9-70,9 рубля за еўра, вызначанага статыстыкай кароткатэрміновай валацільнасці, з'яўляецца блізкім да беспрэцэдэнтнага. З улікам курсу еўра да рубля 74 на сярэдзіну дня, імавернасць такога адхілення на аснове звестак з 1997 года складае ўсяго 1%», - тлумачыць ён.

Са слоў Осіна, рубель значна «перапраданы», і з улікам чутак пра гатоўнасць АПЕК + падтрымаць кошты нафты новым скарачэннем здабычы, курс расейскай валюты можа пачаць аднаўляцца.

Гэта ж тычыцца і рынку АФП, мяркуе Гумінаў: «Першая рэакцыя - самая эмацыйная. Я думаю, што ўсё самае страшнае ўжо ззаду: пасля выхадных можна будзе набываць, а калі ў вас моцныя нервы, то можна і сёння».

Ключавым фактарам для далейшага руху рубля будзе сітуацыя на сыравінных рынках, адзначае Арлова: пры кошце барэля 50 даляраў раўнаважнае значэнне курса - 67 рублёў за даляр.

«Змена кошту нафты на 10 $/бар павінна прыводзіць да змены курсу прыблізна на 5 руб/$ пры руху коштаў уніз, бо бюджэтнае правіла працуе асіметрычна і купіруе толькі рызыкі ўмацавання курсу», - тлумачыць яна.

Аднавіцца хутка да ранейшых адзнак рублю будзе складана, дадае Осін: прабітая ўверх тыднёвая тэндэнцыя пары еўра-рубель, і на наступным тыдні «пераважаюць шанцы новага этапа зніжэння курсу рубля» з мэтавым дыяпазонам 71,7-76 за еўра.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках