25 красавiка 2024, Чацвер, 1:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус устанавіў сусветны рэкорд у падняцці гіры

14
Беларус устанавіў сусветны рэкорд у падняцці гіры

Яўген Назарэвіч падняў чатыры тоны за пяць хвілін.

Гіравік Яўген Назарэвіч сёння ў Шчучыне ўстанавіў сусветны рэкорд ва ўзняцці 50-кілаграмовай гіры. Спартовец прысвяціў яго 80-годдзю Шчучынскага раёна, паведамляе newgrodno.by.

Святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя юбілею раёна, праходзяць сёння ў Шчучынскім цэнтры культуры. Адным з кульмінацыйных момантаў свята стала ўстанаўленне новага сусветнага рэкорду ў падняцці гіры 50 кг напераменку левай і правай рукой. Мэтай было падняць гіру 80 разоў за найменшую колькасць часу. На ўздым чатырох тон Яўген Назарэвіч выдаткаваў 5 хвілін і 9 секунд. Рэкорд зафіксаваў суддзя міжнароднай катэгорыі.

Разам з бацькам выступіў і яго сын, 15-гадовы Максім. Ён 80 разоў падняў 16-кілаграмовую гіру.

«Рады, што ўдалося ўвасобіць задуманае, бо я да гэтага рыхтаваўся. Колькасць уздымаў выбрана не выпадкова: рэкорд прымеркаваны да даты, якую сёння адзначаем. Дарэчы, менавіта ў Шчучыне, будучы навучэнцам прафтэхвучэльні, я ўпершыню выступіў на спаборніцтвах у гіравым спорце і здабыў першую ўзнагароду. Прыемна, што і цяпер у горадзе мяне памятаюць, падтрымліваюць, віншуюць з поспехамі. Для мяне малая радзіма значыць вельмі шмат, заўсёды з задавальненнем прыязджаю ў Шчучын», - адзначыў Яўген Назарэвіч.

Гэта далёка не першае дасягненне беларуса. Атлет - шматразовы чэмпіён і рэкардсмен свету, на яго рахунку 20 рэкордаў Гінеса, прычым пяць з іх устаноўлены асабіста. Сёння імя спартоўца занеслі ў Кнігу славы Шчучынскага раёна.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках