25 красавiка 2024, Чацвер, 12:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Першы ў Расеі завод ЗПГ прыпыніць вытворчасць

8
Першы ў Расеі завод ЗПГ прыпыніць вытворчасць
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Праект Расеі па звадкаванні прыроднага газу праваліўся.

Кампанія Sakhalin Energy, аператар першага ў Расеі праекта ў звадкаванні прыроднага газу «Сахалін - 2», летам 2020 г. плануе правесці самы маштабны ў гісторыі кампаніі планавы перапынак абедзвюх тэхналагічных ліній на больш чым 30 дзён. На аб'ём вытворчасці ЗПГ перапынак не паўплывае. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кампаніі, піша finanz.ru.

«Перапынак працягнецца больш за 30 дзён. Кампанія рыхтуецца да яго», - сказала прадстаўніца Sakhalin Energy.

«Планы ўзгадняліся ўжо з улікам перапынку. [На вытворчасць ЗПГ] не паўплывае», - дадала яна.

Вытворчасць ЗПГ у 2019 годзе на магутнасцях завода склала 11,15 млн тон.

«Сахалін - 2» з'яўляецца першым у Расеі заводам у вытворчасці звадкаванага прыроднага газу (ЗПГ). Ён запушчаны ў 2009 г., а годам пазней выйшаў на поўную магутнасць - 9,6 млн тон ЗПГ у год. У далейшым за кошт аптымізацыі працы кампанія змагла яшчэ больш павялічыць вытворчасць.

Аператар праекта - кампанія Sakhalin Energy, у якой «Газпрому» належыць 50% плюс адна акцыя, Shell - 27,5% мінус адна акцыя, Mitsui&Co. Ltd - 12,5%, Mitsubishi Corporation - 10%. Будаўніцтва трэцяй лініі дасць магчымасць павялічыць магутнасць завода да 15 млн т.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках