23 красавiка 2024, aўторак, 16:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шпіталізавалі 26 аднагрупнікаў і 7 выкладчыкаў іранскага студэнта з каронавірусам

Шпіталізавалі 26 аднагрупнікаў і 7 выкладчыкаў іранскага студэнта з каронавірусам

У Беларусі зробяць больш пунктаў, дзе можна здаць аналіз на каронавірус.

Пасля інфармацыі пра выяўленне каронавіруса ў іранскага студэнта БНТУ шпіталізавалі 26 яго аднагрупнікаў і 7 выкладчыкаў, паведаміў міністр аховы здароўя Беларусі Уладзімір Каранік 28 лютага падчас прэс-канферэнцыі ў Менску. Пра гэта паведамляе «Радыё Свабода».

Са слоў міністра, цяпер вырашаецца пытанне з пасажырамі. У дзяўчыны і сям'і іранскага студэнта пакуль не выявілі прыкмет каронавіруса.

Таксама Уладзімір Каранік паведаміў, што ў Беларусі зробяць больш пунктаў, дзе можна здаць аналіз на каронавірус. Да канца дня Міністэрства аховы здароўя апублікуе спіс месцаў у Менску і рэгіёнах, дзе можна будзе здаць аналіз. Гэта будуць не паліклінікі, а спецыяльныя цэнтры. Першасны вынік тэсту можна атрымаць ужо праз 5 гадзін. Калі ёсць сумневы, праводзяцца дадатковыя тэсты.

У Менскую інфекцыйную бальніцу за апошнія дні звярнуліся 28 пацыентаў, 16 з іх шпіталізавалі, распавёў намеснік галоўнага лекара Менскай інфекцыйнай бальніцы Святаслаў Вельгін.

«За раніцу да нас звярнуліся 26 чалавек, 16 з іх шпіталізаваныя з прэвентыўнай мэтай. Ім робяць аналіз, праз дзень атрымаюць вынік. Пацыента могуць адпусціць на амбулаторны рэжым або надгляд», - паведаміў Святаслаў Вельгін.

27 лютага ў Беларусі пацвердзілі першы выпадак заражэння вірусам COVID-19. Вірус выявілі ў студэнта БНТУ, грамадзяніна Ірана, які прыбыў з Баку 22 лютага.

Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, пацыент цяпер адчувае сябе «здавальняюча». Яго і асоб, якія з ім размаўлялі, змясцілі ў зачыненыя боксы Менскай інфекцыйнай бальніцы.

У БНТУ студэнтаў пераводзяць на індывідуальнае навучанне з 28 лютага да 16 сакавіка.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках