19 красавiка 2024, Пятніца, 6:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Удзельнікі акцыі салідарнасці з прафзвязам РЭП прымусілі ўлады адказваць перад ААН

2
Удзельнікі акцыі салідарнасці з прафзвязам РЭП прымусілі ўлады адказваць перад ААН
ЗАТРЫМАННЕ ТАМАРЫ ЗАЙЦАВАЙ КАЛЯ ДОМА ПРАВАСУДДЗЯ Ў МЕНСКУ.

Камітэт ААН правоў чалавека заступіўся за беларусаў.

Камітэт ААН правоў чалавека зарэгістраваў і накіраваў беларускаму ўраду для каментароў яшчэ дзве індывідуальныя скаргі ўдзельнікаў акцыі салідарнасці з прафзвязам РЭП Тамары Зайцавай з Калінкавічаў і Уладзіміра Неўмяржыцкага з Мазыра.

Пра гэта 28 лютага офіс Вярхоўнага камісара правоў чалавека паінфармаваў іх прадстаўніка, праваабаронцу Леаніда Судаленку, піша «Гомельская вясна».

Адвакат правоў чалавека нагадаў, як у жніўні 2018 году актывісты разам з іншымі пратэставалі ля Дома правасуддзя ў Менску супраць вынясення абвінаваўчага прысуду лідарам прафзвязу Генадзю Фядынічу і Ігару Комліку, а таксама ў падтрымку незалежнага прафзвязу РЭП. Іх затрымалі і абвінавацілі ва ўдзеле ў «несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве».

Тамару Зайцаву суд тады аштрафаваў на 25 і Уладзіміра Неўмяржыцкага на 40 базавых велічынь. Абскарджанне штрафаў у Менгарсудзе выніку не прынесла, пасля чаго актывісты сталі адразу ж шукаць абароны сваіх правоў на міжнародным узроўні.

Праваабаронца Леанід Судаленка ўважае, што іншага шляху, акрамя як падымаць гэтыя пытанні на міжнародным узроўні не існуе, а прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці павінны паказваць, што мірныя сходы, у тым ліку і стыхійныя як у гэтым выпадку, гэта не тое, на што трэба пытаць дазвол у дзяржавы.

«У разуменні еўрапейскіх каштоўнасцяў і стандартаў правоў чалавека свабода мірных сходаў і выказвання меркаванняў, якія не парушаюць правапарадак і правы іншых асоб, з'яўляюцца абсалютнымі, нашы ж чыноўнікі ўважаюць, што могуць усталёўваць іншыя правілы. Калі на гэтыя рэчы не звяртаць увагі, заўтра ў нас могуць з'явіцца свае правілы, напрыклад, дарожнага руху», - падкрэслівае экспэрт.

Нагадаем, раней Камітэт правоў чалавека зарэгістраваў аналагічныя скаргі ўдзельнікаў акцыі салідарнасці з прафзвязам РЭП Аляксандра Абрамовіча з Барысава, Маі Навумавай з Менска Паўла Мрачко з Берасця.

Леанід Судаленка адзначыў, што пасля рэгістрацыі тэрмін разгляду скаргаў у Камітэце ААН правоў чалавека складае ад 3-х да 5-ці гадоў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках