24 красавiка 2024, Серада, 11:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі збірае пазачарговае пасяджэнне Рады

14
Зяленскі збірае пазачарговае пасяджэнне Рады
ФОТА: КОРРЕСПОНДЕНТ.NET

Яно адбудзецца на наступным тыдні.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі запатрабаваў правесці пазачарговае пасяджэнне Вярхоўнай Рады.

Паводле заявы на сайце парламента, пазачарговае пасяджэнне адбудзецца ў сераду, 4 сакавіка, піша nv.ua.

«Згодна з распараджэннем старшыні Вярхоўнай Рады ад 28 лютага 2020 года, пасяджэнне склікаецца ў сувязі з патрабаваннем прэзідэнта Украіны аб скліканні пазачарговага пленарнага пасяджэння Вярхоўнай Рады дзявятага склікання», - гаворыцца ў паведамленні.

Што будзе абмяркоўвацца на пазачарговым пасяджэнні Рады - не ўказваецца.

Раней СМІ паведамілі, што Уладзімір Зяленскі правёў сустрэчу з прэм'ерам Аляксеем Ганчаруком на фоне пагалосак пра магчымую змену кіраўніка ўрада.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках