19 красавiка 2024, Пятніца, 5:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваабаронцы звярнуліся па абарону Круткіна да спецдакладчыкаў ААН

5
Праваабаронцы звярнуліся па абарону Круткіна да спецдакладчыкаў ААН

Звароты накіравалі адразу да трох адмысловых дакладчыкаў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.

Праваабаронцы «Вясны» звярнуліся да спецдакладчыкаў ААН у сувязі з сітуацыяй полацкага актывіста грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Алеся Круткіна, які адбывае 45 дзён запар адміністрацыйнага арышту за расклейку ўлётак паводле артыкула 23.34 КоАП («Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў»).

Актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Алеся Круткіна суд ужо трэцім разам карае адміністрацыйным арыштам. 28 студзеня Алесь Круткін быў пакараны 15-дзённым арыштам за ўдзел у снежаньскай акцыі пратэсту супраць інтэграцыі. 12 лютага суд Кастрычніцкага раёна Віцебска асудзіў на 15 дзён актывіста за расклейку ўлётак «Калгаснай дыктатуры - баста» на адміністрацыйных будынках горада паводле артыкула 23.34 КоАП. 26 лютага полацкі актывіст павінен быў выйсці на волю пасля 30-дзённага арышту, але ў той жа дзень Алесю Круткіну прысудзілі яшчэ 15 дзён арышту паводле артыкула 23.34 КоАП.

Звароты былі накіраваныя адразу да трох спецыяльным дакладчыкам ААН:

- у пытанні аб праве на свабоду мірных сходаў і асацыяцый;

- у пытанні аб заахвочванні і абароне права на свабоду меркаванняў і іх свабоднае выказванне;

- у пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Праваабаронцы адзначаюць, што Аляксандр Круткін быў пазбаўлены волі на 45 дзён менавіта за рэалізацыю права на свабоднае выказванне меркавання і на свабоду сходаў. Ні ў адной з судовых пастаноў аб прыцягненні Алеся Круткіна да адказнасці не пазначана якім чынам яго дзеянні стваралі пагрозу мэтам, названым у артыкулах 19 і 21 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, як падставы для абмежавання правоў на свабоду выказвання меркавання і свабоду сходаў.

«Патрабуецца прыняцце тэрміновых захадаў для вызвалення Аляксандра Круткіна, які ўжо правёў за кратамі 30 дзён і павінен правесці яшчэ 15, калі яму не будзе прызначаная дадатковае пакаранне. Таксама неабходна не дапусціць выканання судовых рашэнняў аб арышце Дзмітрыя Казлова (засталося адбыць 94 дні), Паўла Севярынца (засталося адбыць 30 дні), Сяргея Ціханоўскага і Максіма Урбановіча (засталося адбыць па 15 дзён), а таксама Вячаслава Сіўчыка, які знаходзіцца ў вымушанай эміграцыі (павінен адбыць 45 дзён)», - адзначаюць праваабаронцы ў зваротах.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках