19 красавiка 2024, Пятніца, 18:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У двары Менскай «інфекцыйкі» разгарнулі намётавы гарадок

У двары Менскай «інфекцыйкі» разгарнулі намётавы гарадок
ФОТА: TUT.BY

Што кажа з гэтай нагоды Міністэрства аховы здароўя?

Палаткі ў двары менскай інфекцыйнай лякарні паставілі, каб забяспечыць захады бяспекі медперсаналу. Пра гэта паведаміла tut.by прэс-сакратарка Міністэрства аховы здароўя Юлія Барадун.

ФОТА: TWITTER МНС БЕЛАРУСІ

– Намёты ў двары Менскай інфекцыйнай лякарні пастаўленыя на магчымую перспектыву. Санітарна-эпідэмічныя нормы абавязваюць нас забяспечваць захады бяспекі асабістага складу. Для ажыццяўлення правільнай экіпіроўкі медыцынскага персаналу і пазменнай працы ў выпадку паступлення пацыентаў, у тым ліку ў аддзяленне інтэнсіўнай тэрапіі, – патлумачыла Юлія Барадун.

Яна дадала, што пакуль такіх пацыентаў няма, але медыкі павінны быць гатовыя, бо на іх ляжыць дадатковая адказнасць у дакладным выкананні супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў.

Прэс-сакратарка таксама падзякавала МНС за хуткае рэагаванне на іх зварот.

Юлія Барадун таксама патлумачыла, што чарга з хуткіх, якую напярэдадні вечарам маглі назіраць менчукі, якія жывуць ля інфекцыйнай лякарні, звязаная з тым, што ў лякарню ў той дзень дастаўлялі студэнтаў БНТУ, якія кантактавалі з хворым іранцам, а таксама тых, хто скардзіўся на самаадчуванне.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках