25 красавiка 2024, Чацвер, 17:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цукар застанецца дарагім

21
Цукар застанецца дарагім

Беларускія ўлады прадоўжылі рэгуляванне коштаў яшчэ на месяц.

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю падоўжыла яшчэ на 30 дзён дзяржаўнае рэгуляванне коштаў на белы крышталічны цукар. Згодна з адпаведнай пастановай установы, да 30 сакавіка мінімальныя кошты на цукар у краіне складуць Br 1,5.

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю тлумачыць, што часовае рэгуляванне коштаў на цукар абумоўленае «павелічэннем матэрыяльных выдаткаў і пагаршэннем фінансавага стану арганізацый цукровай галіны ва ўмовах зніжэння аб'ёмаў продажаў». У сувязі з гэтым з 1 кастрычніка 2019 года на 90 дзён увялі памежныя мінімальныя кошты на цукар. 1 студзеня рэгуляванне прадоўжылі яшчэ на 60 дзён.

Усяго ўлады могуць рэгуляваць кошты на сацыяльна значныя тавары не больш за 90 дзён цягам года.

Характэрна, што ў Расеі цукар беларускай вытворчасці каштуе амаль у два разы менш, чым у самой Беларусі.

Да рэгулявання коштаў на цукар гэты тавар летась каштаваў блізу Br 1,3.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках