1 лiстапада 2020, Нядзеля, 5:03
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча павялічвае здабычу нафты і газу ў Нарвегіі

Польшча павялічвае здабычу нафты і газу ў Нарвегіі

Распрацоўка радовішча Скогул пачынаецца ўжо ў сакавіку.

Польская нафтавая і газавая кампанія (Polskie Górnictwo Naftowe i Gazownictwo) паведаміла, што Нафтавае кіраванне Нарвегіі пагадзілася на здабычу палякамі сырой нафты і прыроднага газу ў радовішчы Скогул у Паўночным моры ўжо ў сакавіку, паведамляе "Польскае радыё".

PGNiG Upstream Norway, даччыная кампанія PGNiG, валодае 35-адсоткавай дзеллю ў радовішчы Скогул. Уладальнікам і аператарам астатніх акцый з'яўляецца кампанія Aker BP, у якой PGNiG набыла акцыі ў 2017 годзе. Радовішча было адкрытае ў 2010 годзе. Запасы вуглевадародаў Скогул, якія належаць PGNiG Upstream Norway, складаюць прыблізна 3 мільёны 300 тысячаў бараляў.

PGNiG Upstream Norway у цяперашні час валодае дзелямі ў 29 ліцэнзіях на выведку і здабычу на нарвежскім кантынентальным шэльфе. Інтэнсіфікацыя набыткаў радовішчаў за апошнія тры гады дазволіла кампаніі павялічыць здабычу прыроднага газу і нафты з 80 мільёнаў да прыкладна 200 мільёнаў бараляў нафты за год.