20 красавiка 2024, Субота, 7:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША запускаюць вытворчасць ракетных комплексаў Javelin для Украіны

9
ЗША запускаюць вытворчасць ракетных комплексаў Javelin для Украіны

Мінабароны падпісала адпаведны кантракт з групай кампаній.

Украіна ўсё ж атрымае ад ЗША зброю, якая ў значнай ступені стрымлівае магчымы танкавы наступ РФ на межах Украіны, – Javelin.

Міністэрства абароны ЗША падпісала кантракт з групай кампаній Raytheon – Lockheed Martin на вытворчасць процітанкавых ракетных комплексаў Javelin для Украіны і іншых дзяржаваў на суму 18,4 млн даляраў. Пра гэта паведамляе zn.ua са спасылкай на Міністэрства абароны ЗША.

Зрэшты, Украіна не стаіць асобным пунктам, а знаходзіцца ў спісе краінаў. Raytheon – Lockheed Martin зоймецца вытворчасцю Javelin таксама для Аўстраліі, Грузіі, Інданэзіі, Ярданіі, Ірландыі, Катара, Літвы, Новай Зеландыі, Нарвегіі, Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў, Амана, Турцыі, Францыі, Чэхіі і Эстоніі.

Комплексы будуць ствараць у Тусоне (штат Арызона, ЗША). Чаканая дата заканчэння вытворчасці – 25 чэрвеня 2020 года.

Кантракт размеркаваны да 29 лютага 2024 года.

Нагадаем, Украіна заключыла кантракты на пастаўку другой партыі ракетных комплексаў Javelin.

Украіна атрымае ад Злучаных Штатаў Амерыкі ў 2020 годзе $ 250 млн даляраў абароннай дапамогі і $ 448 млн фінансава-эканамічнай дапамогі, паведаміў амбасадар Украіны ў ЗША Уладзімір Ельчанка, паведамляе "Голас Амерыкі".

Адзначаецца, што Украіна ўпершыню наўпрост набудзе ў Пентагона ракетныя комплексы Javelin на суму $ 36,5 млн. Амбасадар адзначыў, што гэтая сума не ўваходзіць у агульную суму ваеннай дапамогі ЗША Украіне.

Сёлета таксама запланаваная перадача Украіне трох катараў Island-class, на кожны з якіх будзе ўстаноўленае абсталяванне і зброя на $ 10 млн.

Пры гэтым, ваенная дапамога, у выпадку выканання Украінай пэўных умоваў у рэфармаванні ўкраінскіх узброеных сілаў і прывядзення іх да стандартаў NATO, а таксама выкарыстання першай часткі сумы, можа быць павялічаная да $ 300 млн.

Паводле словаў Ельчанкі, прыярытэтам супрацоўніцтва Міністэрства абароны Украіны і Пентагона ў 2020 годзе было вызначанае ўзмацненне флоту.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках