25 красавiка 2024, Чацвер, 23:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нідэрланды, Францыя і Ірландыя ўвайшлі ў пяцёрку краінаў з найлепшымі ўмовамі для жыцця дзяцей

1
Нідэрланды, Францыя і Ірландыя ўвайшлі ў пяцёрку краінаў з найлепшымі ўмовамі для жыцця дзяцей

Але лідаркай стала іншая дзяржава.

Нідэрланды, Францыя і Ірландыя ўвайшлі ў пяцёрку краінаў свету з найлепшымі ўмовамі для жыцця і развіцця дзяцей, паводле супольнага даследавання ЮНІСЕФ і навуковага медыцынскага часопіса The Lancet. Яны занялі месцы з 3 да 5-га адпаведна ў рэйтынгу, дзе ацэненыя 180 краінаў свету. Лідаркай стала Нарвегія, на другім месцы Паўднёвая Карэя, піша euro-pulse.ru.

Краіны ранжыраваныя паводле ўзроўню здароўя дзяцей, паводле даступнасці якаснага харчавання і адукацыі.

У тым самым даследаванні навукоўцы ацанілі рызыкі, звязаныя са зменамі клімату, якія таксама ўплываюць на здароўе і развіццё дзяцей. Паводле гэтых паказнікаў краіны ЕЗ апынуліся ў канцы рэйтынгу. Горш за ўсё, паводле рэйтынгу, справы ідуць у Люксембургу – ён апынуўся на 171-м месцы з 180 паводле аб'ёму выкідаў вуглякіслага газу ў атмасферу (якія паўплываюць на жыццё дзяцей у будучыні). Паводле звестак даследнікаў, норма выкідаў у Люксембургу перавышаная больш чым у 3 разы ў параўнанні з «устойлівым» узроўнем. Нідэрланды апынуліся на 160-м месцы, Францыя – на 130-м, а Ірландыя – на 154-м.

Расея заняла 79-е месца ў забеспячэнні дзяцей якасным харчаваннем, адукацыяй і медыцынскай дапамогай і 165-е ў барацьбе са зменай клімату, якое паўплывае на жыццё будучых пакаленняў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках