19 красавiка 2024, Пятніца, 15:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністэрства аховы здароўя пра каранавірус у Беларусі: Нас здзівіла і засмуціла рэакцыя насельніцтва

Міністэрства аховы здароўя пра каранавірус у Беларусі: Нас здзівіла і засмуціла рэакцыя насельніцтва
ФОТА: TUT.BY

Уладзімір Каранік апавёў пра сваё бачанне сітуацыі.

Учора ў Беларусі выявілі першы выпадак каранавірусу.

– Нас адразу здзівіла і засмуціла рэакцыя нашага насельніцтва на тыя мерапрыемствы, якія робяцца. Захворванне мае на ўвазе наяўнасць клінічных сімптомаў. Цяпер шпіталізаванага пацыента нічога не турбуе. Лекаванне не патрабуецца, таму што ў яго няма клінічных сімптомаў. Гэта не першая вірусная інфекцыя, якая прыходзіць у краіну, – расказаў міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік, піша kp.by.

– Сёння раніцай пацыент быў цалкам у здавальняльным стане без наяўнасці тэмпературы, прыкметаў інтаксікацыі няма, – дадаў Ігар Карпаў, прафесар кафедры інфекцыйных хваробаў БДМУ. – Клінічнай карціны захворвання няма. Яму не належыць перамяшчацца, мы будзем адсочваць ягоную клінічную карціну. Будзем спадзявацца, што ў яго ўсё будзе добра. Звесткі, якія паступаюць ад нашых калегаў, якія сустрэліся з вялікай колькасцю выпадкаў гэтага захворвання, кажуць пра вялікую колькасць супрацьвірусных прэпаратаў. І ў Беларусі яны даступныя.

Міністр падкрэсліў, што ў аднагрупнікаў захварэлага іранца, ягонай дзяўчыны і яе сям'і каранавірус не выяўлены. Пад меднаглядам – 26 аднагрупнікаў і 7 выкладнікаў студэнта.

Уладзімір Каранік адзначыў, што многіх цікавіць, колькі пасажыраў ляцела ў самалёце разам з іранцам.

– Я магу сказаць дакладны лік, колькі іх ляцела. Там былі ў тым ліку 19 транзітных пасажыраў, якія паляцелі далей. Нашы калегі з сумежных краінаў таксама праінфармаваныя пра гэтую сітуацыю.

Міністр упэўнены, што падставы для панікі цяпер няма.

– Трэба супакоіцца, сітуацыя кантралюецца. Тое, што мы расказваем пра гэта адкрыта – гэта вынік палітыкі Міністэрства аховы здароўя. Мы гаворым пра гэта не таму, што не можам схаваць, а таму, што хочам, каб насельніцтва ведала нават пра наяўнасць падазрэнняў.

Звярнуў увагу Уладзімір Каранік і на ажыятаж з маскамі – людзі масава скупляюць іх у аптэках.

– На сёння выкупілі 70 тысячаў масак. У нас ужо графік паставак ёсць – 1 млн 160 тысячаў масак мы чакаем у панядзелак, машына ў загрузцы. Калі кажуць, што масак у аптэцы няма, трэба разумець, што ёсць дзяржаўныя аптэкі, ёсць камерцыйныя. Мы не маем права абавязаць камерцыйныя аптэкі набыць гэты тавар. Мы напісалі рэкамендацыйныя лісты ўсё ж такі набыць гэтыя маскі. Ажыятаж з маскамі мы мяркуем эмацыйным.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках