3 красавiка 2020, Пятніца, 5:01
Народны карантын
Рубрыкі

Усяслаў Чарадзей: легендарны князь, які стварыў правобраз Беларусі

3
Усяслаў Чарадзей: легендарны князь, які стварыў правобраз Беларусі

Адусюль ён вяртаўся на сваю Радзіму.

1 сакавіка ў Полацку пройдзе публічная лекцыя «Усяслаў Чарадзей і яго роля ў станаўленні Беларускай Дзяржаўнасці. Да 919-годдзя памяці», перадае «Радыё Рацыя». Правядзе лекцыю вядомы полацкі гісторык Сяргей Тарасаў.

Анансуючы лекцыю, гісторык так выказаўся пра ролю Усяслава Чарадзея ў беларускай гісторыі: «Усяслаў Чарадзей — гэта выбітнейшая асоба ў нашай гісторыі. Гэта чалавек, які фактычна збудаваў правобраз нашай сённяшняй Беларусі. Гэта чалавек, які быў адданы сваёй зямлі настолькі, што адусюль, як толькі мог, ён вяртаўся на сваю Радзіму. Гэты чалавек, які, калі не збудаваў, то дабудаваў Сафійскі сабор, таму што ёсць у мяне такое падазрэнне, што сабор пачынаў будаваць ягоны бацька. Гэты вялізны кафедральны галоўны сабор, у якім месцілася ўсё. Гэта была і дзяржаўная ўстанова, і цэнтр веры, цэнтр духоўнасці, скарбніца, бібліятэка і ўсё астатняе».

Публічная лекцыя пра Усяслава Чарадзея і ягоную ролю ў станаўленні Беларускай дзяржаўнасці пачнецца каля Сафійскага сабора ў Полацку 1 сакавіка а 13-й гадзіне.