19 красавiка 2024, Пятніца, 22:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тысячы чалавек выйшлі на Марш Нямцова ў Маскве (Онлайн, відэа)

11
Тысячы чалавек выйшлі на Марш Нямцова ў Маскве (Онлайн, відэа)
ФОТО: МБХ МЕДИА

Шэсце праходзіць ад Гарачага бульвара да праспекта Сахарава.

Сёння, 29 лютага ў Маскве праходзіць «Марш Нямцова». Палітыка Барыса Нямцова расстралялі чатырма стрэламі ў спіну 27 лютага 2015 года на Вялікім Маскварэцкім мосце, паведамляе «МБХ медыя»

У гэты раз шэсце праходзіць па маршруце ад Гарачага бульвара да праспекта Сахарава. Збор удзельнікаў пачаўся з 13-й да 14-й паводле маскоўскага часу. Пачатак маршу – а 14-й. Яшчэ да пачатку Маршу на Гарачым бульвары сабраліся тысячы чалавек.

Са звестак «Белага лічыльніка» на 13:30, за рамкі для ўдзелу ў акцыі прайшлі 8,2 тысячы чалавек.

На 14.00 для ўдзелу ў акцыі сабралася ўжо больш за 14 тысяч чалавек.

На 14.30 са звестак «Белага лічыльніка» у акцыі прынялі ўдзел 22 тысячы чалавек.

Паводле абвінавачвання ў забойстве палітыка ў ліпені 2017 года да 20 гадоў калоніі строгага рэжыму быў асуджаны Заур Дадаеў. Астатнія фігуранты справы атрымалі ад 11 да 19 гадоў пазбаўлення волі. Сваякі Нямцова перакананыя, што сапраўдны арганізатар забойства застаецца на свабодзе.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках