29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МВФ паведаміў аб прагрэсе ў перамовах з Украінай

МВФ паведаміў аб прагрэсе ў перамовах з Украінай

Прадстаўнік фонду зрабіў заяву аб рабоце экспэртаў у Кіеве.

Экспэрты Міжнароднага валютнага фонду (МВФ) дасягнулі значнага прагрэсу ў абмеркаванні заканадаўчых ініцыятыў з украінскім урадам і працягнуць дыскусію. Такую заяву зрабіў 29 лютага пастаянны прадстаўнік МВФ ва Украіне Ёста Люнгман, паведамляе liga.net.

"Каманда спецыялістаў МВФ, якая наведала Кіеў, дасягнула істотнага прагрэсу ў абмеркаванні заканадаўчых ініцыятыў, накіраваных на падтрымку росту і забеспячэнне стабільнасці. Дыскусіі працягнуцца найбліжэйшыя дні", - сказана ў заяве.

Група экспэртаў МВФ на чале з кіраўніком місіі ва Украіне Рона ван Радэна пачала працу ў Кіеве 20 лютага.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках