20 красавiка 2024, Субота, 18:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Вы слаба ўяўляеце тое пекла, якое дзеецца ў беларускай ахове здароўя»

«Вы слаба ўяўляеце тое пекла, якое дзеецца ў беларускай ахове здароўя»

І яно ўзнікла задоўга да каранавіруса.

Беларускі журналіст Севярын Квяткоўскі пракаментаваў у «Фэйсбуку» ажыятаж, які выклікала ў грамадстве паведамленне пра першага хворага на каранавірус у Беларусі:

«А калі напісаць, што часта новыя вірусы правакуюць дыябет-1, прычым, у асноўным у дзяцей і падлеткаў, гэта неяк паўплывае на палітыку ўрада ў дачыненні да Міністэрства аховы здароўя Беларусі? Напрыклад, на дапамогу дыябетыкам-1 (ды іх бацькам) пасля выхаду з лякарні.

І напісаць, што ў Беларусі, у адрозненне ад многіх краін Еўразвязу, так і не пачнуць выдаваць дыябетыкам-1 помпы, якія дадаюць шмат гадоў жыцця, а ў Беларусі каштуюць як ужываны аўтамабіль, і ў абслугоўванні $300 на месяц?

Проста, калі вы так баіцеся новага віруса, то вы слаба ўяўляеце тое пекла і халакост, які вакол вас дзеецца ў прынцыпе ў галіне аховы здароўя.

Адзінае, што ў Беларусі рэальна таннае/бясплатнае - гэта тэрміновая медыцынская дапамога. Але пасля - круціся, як хочаш. Са сваім заробкам $200-400.

Пра вёску нават не згадваю».

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках