19 красавiка 2024, Пятніца, 14:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падзяліся сняжынкай сваёй

4
Падзяліся сняжынкай сваёй
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Шараговыя менчукі абураныя «снежным раскулачванне».

Гэтай зімой у эстонскім мястэчку Атэпя павінен быў прайсці чэмпіянат Еўропы ў біятлоне. Аднак Эстонія адмовілася ад гэтых спаборніцтваў праз адсутнасць снегу. І плакаў бы той чэмпіянат, але тут падала голас Беларусь, шчодрая душа - спаборніцтвы ў біятлоне пастанавілі перанесці ў Раўбічы, піша «БелГазета».

Міжнародны звяз біятланістаў (IBU) на радасцях паабяцаў кампенсаваць усе выдаткі на іх правядзенне. Але кампенсацыя кампенсацыяй, а снег у Беларусі гэтай зімой таксама вялікая рэдкасць. Каб стварыць умовы для біятланістаў, у Раўбічах пастанавілі задзейнічаць спецыяльныя снежныя гарматы - генератары штучнага снегу.

Аднак гарматы ў гэтай сітуацыі не чароўная палачка. Дзяржаўны трэнер убіятлоне Юрый Альберс патлумачыў у інтэрв'ю «Камсамольскай праўдзе», што генератары могуць працаваць толькі тады, калі тэмпература на дварэ не вышэй за -3°С, а лепш -5°С. Калі ж цяплей - з гармат ляціць не снег, а вада. Надвор'е ж у гэтыя дні марозікам акурат не песціць: слупок тэрмометра часам дацягваецца да +10°С. «На мінулым тыдні была адна марозная ноч - колькі маглі, максімальна зрабілі запасы. Будзем перавозіць снег з Лагойска, Сілічаў, Вяснянкі», - заявіў дзяржаўны трэнер.

Сапраўды, лыжаролерная траса ў Вяснянцы - адзінае месца ў Менску, дзе гэтай зімой было шмат снегу. Яе і надумалі «раскулачыць» на карысць Раўбічаў. Фотакарэспандэнты партала tut.by заспелі момант, калі салдаты ўкладвалі ля трасы памосты. Яны распавялі, што плануюць вывозіць снег з Вяснянкі.

Начальнік аддзела лыжаролернай трасы футбольнага клуба «Мінск» Кастусь Каліноўскі адмовіўся каментаваць сітуацыю парталу, патлумачыўшы, што не ведае дэталяў пастановы: "Тэхніка пад'ехала. Мне проста сказалі дапамагчы. Але такога, каб трасу закрылі, нешта скасавалі, я не чуў. Пытанне толькі, колькі метраў застанецца».

Тым часам шараговыя менчукі абураныя такім «раскулачваннем»: «Ужо нават дзецям паведамілі, якія ў Вяснянцы займаюцца, што спаборніцтвы тут заканчваюцца. Як жа так? Дзеля некалькіх дзён чэмпіянату везці снег?»

Ну, для нашых «слуг народа» галоўнае перад Еўропай не абняславіцца. Тым больш снег сягоння ў бруд ператвараецца вельмі хутка. А просты народ як-небудзь перакідаецца. Не ў Эстоніі жывем жа!

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках