19 красавiка 2024, Пятніца, 22:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Венецыі выявілі адзін з самых старажытных у свеце мячоў

2
У Венецыі выявілі адзін з самых старажытных у свеце мячоў

Меч быў выраблены блізу пяці тысяч гадоў таму.

У Венецыі выпадкова выявілі адзін з самых старажытных у свеце мячоў. Шмат гадоў ён захоўваўся ў музеі пры армянскім Мхітарысцкім манастыры і экспанаваўся сярод іншай зброі пад выглядам сярэднявечнага, піша «Фокус».

Напраўду ж меч быў зроблены блізу пяці тысяч гадоў таму на ўсходзе сучаснай Турцыі. Як ён трапіў у Мехітарысцкі манастыр - ніхто не ведае. Як мяркуецца, меч канфіскавалі са старажытнага пахавання і прывезлі ў Венецыю.

Экспанат прыцягнуў увагу Віторыі Дал'Армеліны, спецыялісткі ў гісторыі і эвалюцыі зброі на старажытным Блізкім Усходзе. Яна выказала здагадку, што меч значна старэйшы, чым меркавалася, і правяла дадатковае даследаванне.

Аналіз паказаў, што меч выраблены з «мыш’яковай бронзы» - сплаву з мыш'яку і медзі, які з'явіўся яшчэ да таго, як бронза са звыклых медзі і волава атрымала шырокае распаўсюджанне.

Дзевяць падобных па форме мячоў былі знойдзены ў Турцыі, на тым месцы, дзе калісьці стаяў старажытны горад Арслантэпе (Львіны пагорак). Паселішча тут паўстала яшчэ ў эпоху неаліту. У 14 стагоддзі да н.э. горад удалося захапіць хетам. Пазней тут знаходзіўся цэнтр позняга хецкага царства Каману.

Як мяркуецца, меч належаў святару Геванту Алішану, вядомаму паэту, пісьменніку, манаху-мхітарысту і археолагу. Ён нарадзіўся ў Канстанцінопалі, а пазней пераехаў у Венецыю, дзе і памёр у 1901 годзе. Перад смерцю Гевант атрымаў у падарунак меч. Гэта стала вядома з цыдулкі, якая захоўвалася ў манастыры.

Пакуль усе таямніцы мяча не раскрытыя. Віторыя спадзяецца высветліць, якім чынам ён трапіў у Венецыю, і хто яго знайшоў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках