25 красавiка 2024, Чацвер, 4:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Затрыманыя расейцамі ў Азоўскім моры ўкраінскія рыбакі вярнуліся на радзіму

4
Затрыманыя расейцамі ў Азоўскім моры ўкраінскія рыбакі вярнуліся на радзіму
ФОТА: DPSU.GOV.UA

Іх судна прыйшло ў порт Бярдзянск.

Затрыманыя 15 лютага расейскімі памежнікамі ў Азоўскім моры рыбакі вярнуліся ва Украіну. Як гаворыцца ў паведамленні на сайце Дзяржаўнай памежнай службы, тактычная катарная група Марской аховы забяспечыла суправаджэнне іх судна ў порт Бярдзянск, дзе высвятляюцца ўсе абставіны іх затрымання расейскім бокам, піша unian.net.

Адзначаецца, што сёння раніцай ДПСУ атрымала інфармацыю аб тым, што берагавая ахова памежнай службы ФСБ РФ даставіць у раён агульнавызначанай сістэмы падзелу руху ў Азоўскім моры судна з украінцамі, якія былі затрыманыя раней.

"За некалькі гадзін на адлегласці блізу 10 марскіх міль ад порта Бярдзянск тактычная група катараў Марской аховы, якая несла службу ў гэтым раёне, выявіла караблі БУ ПС ФСБ РФ, ад якіх у бок украінскага берага накіроўвалася малое судна. Па меры набліжэння яно было распазнанае як ЯЗП -0901, на борце якога знаходзіліся 4 чалавекі. Па выніках агляду і праверкі дакументаў, якія сведчаць асобу, устаноўлена, што гэта тое самае судна і тыя ж чацвёра грамадзян Украіны, якія ў парушэнне дзейнага заканадаўцы выйшлі ў мора", - гаворыцца ў паведамленні.

Нагадваецца, што за парушэнне памежнага рэжыму і парадку выхаду судна ў моры кожнага з рыбакоў прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці, а на судна накладзеная забарона выхаду ў мора тэрмінам на 30 дзён.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках