24 красавiка 2024, Серада, 1:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Туманныя перспектывы нафты для Лукашэнкі

6
Туманныя перспектывы нафты для Лукашэнкі

Каменем спатыкання застаецца прэмія кампаніям-пастаўшчыкам.

Лукашэнка сцвярджае, што Менск і Масква ўрэгулявалі нафтавыя супярэчнасці. Згодна з вуснай дамоўленасцю з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным Беларусь атрымае 300 млн даляраў кампенсацыі за падатковы манеўр і нафту без выплаты прэмій. Аднак гэтыя дамоўленасці скрывілі расейскія міністры, піша «Незалежная газета».

«Не паспелі з Пуціным дамовіцца аб тым, што яны нам за кошт прэмій, ці там чагосьці (гэта іх справа), кампенсуюць зніжэнне гэтай мыты (калі, напрыклад, мы 1 млрд даляраў ад мыты атрымлівалі летась, а сёння 700 млн даляраў, то 300 млн даляраў Расея кампенсуе), увечары ўжо міністры па-свойму трактуюць нашы дамоўленасці», - распавёў Аляксандр Лукашэнка старшыні Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаілу Мясніковічу, з якім сустракаўся ў Менску 27 лютага.

Ён прызнаўся, што нават пераслухаў запіс размовы з расейскім прэзідэнтам. «Дакладна, чорным па беламу была дамоўленасць, што розніцу нам кампенсуюць. Гэта значыць фінансава мы застанемся на леташнім ўзроўні», - распавёў ён.

Аднак дамоўленасці гэтыя не працуюць, вымушаны быў прызнаць Лукашэнку. Такая сітуацыя выклікае ў кіраўніцтва Беларусі агульную незадаволенасць развіццём інтэграцыйных працэсаў у Еўразійскім эканамічным саюзе (ЕАЭС). «Ну што гэта за саюз такі», у якім «няма нармальных правіл», а дзейнічае толькі «права сілы - нахіліць, прымусіць», абураўся Лукашэнка.

Зрыў дамоўленасцяў, сталая змена ўмовы паставак жыццёва важных для краіны энэрганосьбітаў у Менску разглядаюць як «прымус да інтэграцыі». «Новы тэрмін з'явіўся ў саюзе - «прымус да інтэграцыі», - заўважыў Аляксандр Лукашэнка. Ён нагадаў, што ў тыя часы, калі толькі пачыналіся інтэграцыйныя працэсы і яны з тагачасным прэзідэнтам Расеі падпісвалі так званую саюзную дамову, размова не ішла пра тое, «што хтосьці павінен страціць суверэнітэт і незалежнасць». Цяпер, «калі разбагацелі (асабліва Расея), пачалася незразумелая штурханіна і валтузня».

Як прызнаўся Лукашэнка, у ЕАЭС цяпер не працуюць асноўныя прынцыпы, якія закладваліся пры яго стварэнні, - свабоднае перамяшчэнне тавараў, паслуг, рабочай сілы і капіталу. Адбываецца гэта таму, што нікому з удзельнікаў не патрэбны рэальны саюз. «Нядбальства, угрунтаванае на нейкай абыякавасці асобных дзяржаў» - вось што, на думку Лукашэнкі, перашкаджае рэальнай інтэграцыі.

Цяпер, з ягоных звестак, у ЕАЭС 14 выключэнняў, 37 абмежаванняў і 15 бар'ераў. «Што нас трымае ў саюзе, калі навокал перашкоды, бар'еры і канфіскацыі?» - рытарычна спытаўся ён.

Такім чынам, мяркуючы з заяў Аляксандра Лукашэнкі, нафтавая вайна паміж Масквой і Менскам не скончылася, нягледзячы на тое, што многія экспэрты ўжо паспелі заявіць пра гэта. Каменем спатыкання застаецца прэмія кампаніям-пастаўшчыкам (блізу 10 даляраў за тону). «Прэмію плацяць тым, хто купляе. Калі мы купляем тавар, матывуйце, вы нам прэмію дайце», - разважае Лукашэнка. Не згодны ў Менску і з коштам газу (127 даляраў за 1 тысячы куб. м). «На біржы сёння ўжо ніжэй за 100 даляраў прадаюць газ», - сцвярджае Лукашэнка. Праўда, адпаведны кантракт ужо падпісаны, і ініцыяваць яго перагляд Беларусь не збіраецца. Ва ўсякім разе, так сцвярджае крыніца Інтэрфакса, «знаёмая з пазіцыяй афіцыйнага Менска».

Перспектывы паступлення нафты на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы (НПЗ) у сакавіку ў гэтай сітуацыі застаюцца туманнымі, хоць у канцэрне «Белнафтахім» сцвярджаюць, што акрамя групы кампаній Міхаіла Гуцырыева «Сафмар» аб сваёй гатоўнасці пастаўляць у Беларусь нафту без выплаты прэміі, але рынкавым коштам пагадзіліся пяць расейскіх кампаній. «Гэтыя пяць кампаній - новыя пастаўшчыкі, з якімі мы яшчэ не працавалі», - тлумачыў прэс-сакратар канцэрна «Белнафтахім» Аляксандр Цішчанка. Аднак аб'ёмы меркаваных паставак ён не ўдакладніў.

Акрамя таго, у канцэрне «Белнафтахім» паведамілі пра тое, што ў сакавіку Беларусь атрымае два танкеры азербайджанскай нафты па 80 млн т кожны. Праўда, пастаўшчык - дзяржаўная нафтавая кампанія SOCAR - пацвердзіла журналістам дамоўленасць аб пастаўках толькі аднаго танкера. Наконт другога яшчэ вядуцца перамовы, сказалі там. Нафта будзе дастаўленая з порта Супса ў Адэсу, а затым па нафтаправодзе Адэса-Броды, які стыкуецца з нафтаправодам «Дружба», накіруецца на Мазырскі НПЗ. Праўда, як мяркуецца адпраўлены ён будзе бліжэй да канца сакавіка, ды і аб'ём 80 тысяч тон для беларускіх НПЗ нікчэмна малы. Як паведамляў канцэрн «Белнафтахім», у студзені беларускія НПЗ перапрацавалі 900 тысяч тон нафты, што складае 50% ад патрэбы.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках