20 красавiка 2024, Субота, 1:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Папа Рымскі трэці дзень запар скасоўвае мерапрыемствы праз прастуду

3
Папа Рымскі трэці дзень запар скасоўвае мерапрыемствы праз прастуду

Гэта першы такі выпадак за ўсе сем гадоў яго папства.

Папа Рымскі Францыск трэці дзень запар скасоўвае афіцыйныя мерапрыемствы праз прастуду.

Пра гэта паведамляе «Новое время» са спасылкай на АР.

Да гэтага Папа Францішак ніколі не скасоўваў так шмат афіцыйных падзей за час свайго сямігадовага папства.

Аднак ён працягвае працаваць са сваёй рэзідэнцыі ў Ватыкане і прымае людзей сам-насам.

Папа апошнім разам з'явіўся на публіцы ў сераду, 26 лютага. Тады ў яго быў кашаль і насмарк падчас імшы. На наступны дзень ён скасаваў імшу ва ўсім горадзе з рымскімі святарамі, а ў пятніцу, 28 прапусціў сустрэчу з удзельнікамі канферэнцыі ў Ватыкане, прысвечанай штучнаму інтэлекту.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках