29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Даляр з пачатку года ў Беларусі вырас на 6,4%

9
Даляр з пачатку года ў Беларусі вырас на 6,4%

Большае абясцэньванне нацыянальнай валюты - толькі ў РФ.

На 6,44% (з 2,1036 да 2,2391) павялічыўся афіцыйны курс даляру да беларускага рубля ў студзені-лютым 2020 года. Гэта другі паказчык на тэрыторыі былога СССР.

Пра гэта сведчыць праведзены БелаПАН параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2019 года і 29 лютага 2020 года.

Лідарам па росце курсу даляру за два месяцы гэтага года стала Расея - 8,21% (з 61,9057 да 66,9909 рубля).

У першай чацвёрцы таксама Украіна - 3,69%, і Малдова - 3,26%. Далей ідуць Латвія, Літва і Эстонія - 2,34%, Кыргызстан - 0,3%, і Узбекістан - 0,2%.

У Азербайджане і Туркменістане афіцыйны курс даляру не змяніўся (1,7 і 3,5 маната адпаведна).

Амерыканская валюта патаннела ў Казахстане - на 0,02%, Таджыкістане - на 0,07%, Арменіі - на 0,23%, Грузіі - на 2,69%.

За першыя два месяцы 2019 года афіцыйны курс даляру ў Беларусі знізіўся на 0,99%, паводле вынікаў года - на 2,60%. У 2018 годзе даляр у Беларусі вырас на 9,48%.

Самы вялікі рост даляру зафіксаваны ў 2011 годзе - на 178,33%.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках