25 траўня 2020, панядзелак, 23:58
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Cтала вядома, навошта Зяленскі склікае пазачарговае пасяджэнне Рады

3
Cтала вядома, навошта Зяленскі склікае пазачарговае пасяджэнне Рады

Ці чакаць замены прэм'ер-міністра Украіны?

Увечары 29 лютага прэс-служба Вярхоўнай Рады Украіны апублікавала парадак дня пазачарговай сесіі, якая адбудзецца 4 сакавіка на патрабаванне прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, піша «Гордон».

У парадак уключаныя шэсць пытанняў:

Праект закона аб адабрэнні рашэння прэзідэнта аб допуску падраздзяленняў узброеных сіл іншых дзяржаў на тэрыторыю Украіны ў 2020 годзе для ўдзелу ў шматнацыянальных вучэннях.

Праект закона аб унясенні змяненняў у «Заключныя і пераходныя палажэнні» закона «Аб нацыянальнай бяспецы Украіны» аб уваходжанні ў дзеянне палажэнняў аб галоўнакамандуючым Узброенымі сіламі Украіны, Генштабе УСУ, тыпах і асобных родах войскаў.

Праект закона аб ратыфікацыі рамачнай дамовы паміж урадамі Украіны і Францыі аб афіцыйнай падтрымцы ўзмацнення марской бяспекі і аховы Украіны.

Другое чытанне законапраекта аб унясенні змяненняў у некаторыя заканадаўчыя акты Украіны ў сувязі з прыняццем закона «Аб прадухіленні карупцыі».

Аб Кабінеце Міністраў Украіны.

Аб дзейнасці Міністэрства ўнутраных спраў, Службы бяспекі Украіны, Дзяржаўнага бюро расследаванняў, Нацыянальнага антыкарупцыйнага бюро, Офіса Генеральнага пракурора ў сферы пераадолення карупцыі ва Украіне і ўмацавання правапарадку.

Як і раней, няма афіцыйных дэталяў аб тым, што менавіта маецца на ўвазе пад «пытаннем аб Кабінеце міністраў», між іншым, ці будзе разглядацца пытанне аб адстаўцы прэм'ер-міністра Аляксея Ганчарука.