29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь у аўтсайдарах у даступнасці бензіну

4
Беларусь у аўтсайдарах у даступнасці бензіну

Пры гэтым бензін у краіне – адзін з самых танных у Еўропе.

На пачатак 2020 года Беларусь займае 3-е месца ў Еўропе ў таннасці бензіну з актанавым лікам 95 з коштам $0,8/л, сведчаць вынікі даследавання РІА «Навіны».

Першае месца заняў Казахстан, дзе кошт за літр 95-га бензіну складае $0,43. Расея – на 2-м месцы з коштам $0,72/л.

Украіна – на 4-м месцы з паказнікам $1,12/л, Румынія – на 5-м ($1,18/л).

Акрамя безадноснага кошту ацэньвалася даступнасць бензіну. Для гэтага вылічваецца аб'ём бензіну, які можна набыць на сярэдні заробак розных еўрапейскіх дзяржаваў.

Топ-5 еўрапейскіх краінаў з самым даступным бензінам:

Люксембург (2776,3 л);

Нарвегія (2251,8 л);

Аўстрыя (2122,7 л);

Ірландыя (1998,4 л);

Вялікая Брытанія (1974,1 л).

Аўтсайдарамі гэтага рэйтынгу сталі Балгарыя, Латвія, Беларусь (29-е месца), Славакія і Літва. Жыхары гэтых краінаў могуць дазволіць сабе набыць не больш за 580 літраў паліва на месяц.

Згодна з прагнозам экспертаў Міжнароднага фінансавага цэнтра, кошты на бензін у 2020 годзе вырастуць, але не вышэй за ўзровень інфляцыі. На думку аналітыкаў, гэтаму спрыяюць агульны рост коштаў і сезонныя чыннікі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках