25 красавiка 2024, Чацвер, 11:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Рок за Баброў» раскрыў імёны першых удзельнікаў

5
«Рок за Баброў» раскрыў імёны першых удзельнікаў

Фестываль пройдзе 1 жніўня.

Сталі вядомыя імёны першых музыкаў, якія выступяць 1 жніўня на фестывалі «Рок за Баброў», піша tut.by. Гэта будуць Noize MC, «J: Морс» і VAL. Дарэчы, на аэрадром «Ліпкі» ўжо прададзена 7000 квіткоў.

Згодна з традыцыяй арганізатары фэсту не спяшаюцца абвяшчаць увесь склад музыкаў, якія стануць чаканымі гасцямі гэтага года. Пры гэтым пасля абвяшчэння кожнай тройкі ўдзельнікаў гледачоў чакае паступовае павелічэнне кошту білетаў. Фанаты фэсту ўжо купілі вялікую колькасць квіткоў (больш за 7000), таму што ўпэўненыя, што фестываль не падвядзе з імёнамі і сюрпрызамі. Напрыклад, летась акрамя музыкаў, на «Рок за Баброў» прыехаў Юрый Дудзь.

1 жніўня нас чакае вяртанне рок-зоркі расейскага хіп-хопа. Noize MC зноў выступіць на фэсце «Рок за Баброў». Гэтым разам музыкі адыграюць асаблівую праграму, якая складаецца з самых знакавых песень калектыву за ўсе 17 гадоў існавання гурта, а таксама з свежых трэкаў, якія ўжо здабылі любоў і папулярнасць сярод слухачоў. На гэтым канцэрце будзе ўсё, што мы так любім ў Noize MC: індывідуальны музычны почырк, саркастычны рэп на надзённыя тэмы, пачуццёвыя, рамантычныя песні ў акустыцы, а яшчэ унікальны фрыстайлерскі талент Івана Аляксеева.

Другім хэдлайнерам фестывалю абвешчаны гурт «J: Морс». Яны надоечы адзначылі сваё 20-годдзе і працягваюць актыўную гастрольную дзейнасць. За плячыма ў гурта сотні аншлагаў, дзясяткі выпушчаных сінглаў і альбомаў, а таксама неаднаразовы тытул гурта года Беларусі.

Пры гэтым калектыў вядомы не толькі музыкай, але і незвычайнымі акцыямі, напрыклад «Морсы» сыгралі канцэрт у самалёце на вышыні 10 000 метраў. Музыка «J: Морс» у апошнія гады актыўна гучыць у кіно. Напрыклад, у фантастычным фільме «Нямко» рэжысёра Дункана Джонса («Месяц 2112») ад Netflix і папулярным расейскім тэлесерыяле «Былыя».

Таксама фронтмэн гурта Уладзімір Пугач з'яўляецца Паслом добрай волі ЮНІСЕФ, і мінулай восенню ягоны гурт стаў першым беларускім гуртам, які даў канцэрт у Палацы Нацый ААН у Жэневе.

Яшчэ адным напрамкам дзейнасці фестывалю «Рок за Баброў» можна назваць пошук і адкрыццё новых імёнаў і талентаў. Штогод на фестывалі выступаюць 3-4 калектывы, якія толькі пачынаюць свой цярністы шлях да поспеху. І максімальная перавагу арганізатары аддаюць менавіта беларускай музыцы. У гэтым годзе ўжо паступіла блізу 100 заявак на ўдзел, у тым ліку ад артыстаў з Нямеччыны, Украіны і нават Бразіліі. Пры гэтым асноўным крытэрыем адбору становіцца не столькі стыль, у якім працуе артыст, а менавіта яго унікальнасць і арыгінальнасць.

Першым пачаткоўцам гэтага года стаў гурт VAL - творчы хаўрус маладых музыкаў, саўнд-прадусара Улада Пашкевіча і вакалісткі Леры Грыбусавай. Валерыя - удзельніца шоў «Голас краïни» у камандзе Джамаль і пераможца конкурсу маладых выканаўцаў фестывалю«Славянскі базар у Віцебску». Саўнд-прадусар праекта - Уладзіслаў Пашкевіч - аўтар музыкі і аранжыроўшчык, у яго партфоліо супрацоўніцтва з лэйблам Warner Music. У гэтым годзе дуэт VAL спрабуе свае сілы на конкурсе «Еўравізіі» з беларускамоўным трэкам Da Vidna.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках