25 красавiка 2024, Чацвер, 18:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Велізарны статак зуброў выйшаў на поле недалёка ад Гародні

7
Велізарны статак зуброў выйшаў на поле недалёка ад Гародні

Людзей не баяліся, спакойна пасвіліся побач з жылымі дамамі.

Вялікі статак зуброў выйшаў на полі недалёка ад Гародні. Жывёлы зусім не баяліся людзей і спакойна пасвіліся за некалькі метраў ад жылых дамоў. Статак заўважылі сёння раніцай паміж вёскамі Багушоўка і Агароднікі, што за 15 кіламетраў ад абласнога цэнтра, піша tut.by.

Хутчэй за ўсё, жывёл прывабілі азімыя, якімі яны надумалі паласавацца.

Гэты статак - зубры Азёрскай мікрапапуляцыі.

Жывёл пачалі разводзіць у 1998 годзе ў СВК «Азёры Гарадзенскага раёна», і сёння іх налічваецца больш за трыста асобін.

Зуброў становіцца ўсё больш, таму не дзіўна, што жывёлы ўсё часцей сталі выходзіць з лесу і трапляць у аб'ектывы камер. Мясцовыя жыхары, праўда, кажуць, што такога вялікага статка яшчэ не бачылі.

- Я тут жыву ўжо гадоў 30, але ўпершыню бачу такую колькасць зуброў. Звычайна прабягаюць адзін-два, і то так, мімалётам. Часцей, вядома, ласёў назіраем, чым зуброў, - распавёў адзін з жыхар вёскі Агароднікі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках