20 красавiка 2024, Субота, 3:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Падснежнікі расцвілі на клумбах у Маладзечне

4
Фотафакт: Падснежнікі расцвілі на клумбах у Маладзечне

Месцамі ўжо ўзыходзяць і цюльпаны.

У пачатку лютага на клумбах у Маладзечна няспынна квітнеюць падснежнікі, месцамі ўжо ўзыходзяць і цюльпаны, піша tut.by.

На клумбе каля дома №80 на вуліцы Вялікі Гасцінец квітнеючыя падснежнікі. Як удакладняе выданне, летась яны расцвілі на тры тыдні пазней.

Падобную карціну з падснежнікамі можна ўбачыць цяпер таксама ў Берасці і ў пасёлку Лужасна пад Віцебскам. У паўднёвых кліматычных зонах Еўропы падснежнікі звычайна квітнеюць ужо ў снежні-студзені, а вось у больш паўночных раёнах - з сакавіка-красавіка. Але праз асабліва цёплую зіму ўсё пайшло не згодна з планам.

Раней паведамлялася, што ў Менску, Віцебску і іншых гарадах зацвілі прымулы, а ў Берасцейскую вобласць вярнуліся журавы. У садзе берасцейскага ўніверсітэта брыняюць пупышкі сакуры, хутка заквітнее японская айва. А яшчэ ў Берасці ўжо прачнуліся пчолы!

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках